Главная » BY, Минск, Общество

Адкрытая пляцоўка для дыялога паміж дзяржавай, Еўрапейскай Камісіяй і грамадзянскай супольнасцю Беларусі

16 апреля 2009 Комментариев нет

22 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства».

Чаму паўстала неабходнасць правядзення канферэнцыі?

Удзел у ініцыятыве Усходняга партнёрства з’яўляецца важным як для ўсёй краіны ў цэлым, так і для грамадзянскай супольнасці Беларусі. Напрыканцы сакавіка Еўрапейская Камісія ў рамках Усходняга партнёрства прапанавала ўсім зацікаўленым бакам абмеркаваць арганізацыю, структуру і функцыі Форума грамадзянскай супольнасці. Асноўнай задачай такога Форума з’яўляецца развіццё кантактаў паміж арганізацыямі і падтрымка іх дыялога з органамі дзяржаўнай улады.
У Еўракамісіі няма гатовых адказаў і мадэляў, таму ўсе актыўныя гульцы з 6 усходніх краін-суседзяў маюць рэальны шанец паўплываць на канчатковую версію праграмы, падпрацаваўшы яе «пад сябе». Меркаванні і прапановы наконт стварэння Форума грамадзянскай супольнасці  павінны быць прадстаўлены Еўрапейскай Камісіі не паздней за 25 красавіка.

Мэты канферэнцыі:

— актыўнае далучэнне грамадзянскай супольнасці Беларусі да ініцыятывы Усходняга партнёрства;
— стварэнне пляцоўкі для адкрытага дыялога паміж прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, Еўрапейскай Камісіі і грамадзянскай супольнасці Беларусі;
— прадстаўленне і абмяркаванне ідэй і падыходаў да фармавання і ролі Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства.

Удзельнікі:

Эксперты і лідэры беларускіх грамадскіх аб’яднанняў і іншых недзяржаўных арганізацый, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Адміністрацыі прэзідэнта РБ, Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі.

Арганізацыйны камітэт:

•    Таццяна Пашэвалава, ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”
•    Міраслаў Кобаса, АГА “Фонд імя Льва Сапегі”
•    Ірына Сухій, ГА “Экадом”
•    Ірына Жыхар ГА “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын”
•    Улад Вялічка, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”
•    Алена Танкачова, Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна), Установа “Цэнтр прававой трансфармацыі” (Беларусь)

Роля журналістаў

Нам вельмі патрэбная ваша прафесійная інфармацыйная падтрымка канферэнцыі. У вас будзе магчымасць атрымаць поўны пакет інфармацыі, а таксама задаць пытанні наконт ініцыятывы Усходняга партнёрства экспертам рознага ўзроўню.

Запрашаем Вас да супрацоўніцтва пры асвятленні працы і вынікаў Канферэнцыі. Для журналістаў будуць падрыхтаваны дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы.

Калі Вы маеце намер узяць удзел у Канферэнцыі, неабходна атрымаць акрэдытацыю да 21 красавіка 2009 г. Калі ласка, звяртайцеся да прэс-сакратара канферэнцыі Алесі Белановіч па электронной пошце alesja.bel@gmail.com і тэлефоне + 375 29 8786779.

Дадатковую інфармацыю (папярэднюю праграму, артыкулы экспертаў па ініцыятыве Усходняга партнёрства) можна знайсці на сайце www.eurobelarus.info

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram