Главная » BY, Актуально, Гродненская

Гарадзенскія ўлады крышуюць замежных гаспадароў гандлёвага цэнтра “Карона”?

17 апреля 2009 Комментариев нет

Прадпрымальнікі паскардзіліся старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянону Ломацю на тое, што там занадта вялікая арэндная плата і што вертыкаль абараняе замежнага гаспадара, які арандуе плошчы ў дзяржаўнага прадпрыемства “Гронітэкс”.

Спадар Ломаць адрэагаваў рэзка: маўляю, даўно чуў, што гарадзенскія ўлады спецыфічна ставяцца да  “Кароны”.

Сапраўды, няўжо чыноўнікі такія непісьменныя былі і не разумелі, што загаспадаранне былой нітачнай фабрыкі павінна каштаваць зусім не 1,7 мільёна долараў, а 5,3 мільёна?

Цяпер у Горадні горача абмяркоўваюць крымінальную справу, што заведзена адносна самага буйнога гандлёвага цэнтра.

Нядаўна адна мясцовая газета наважылася падтрымаць “бунтароў”, дык чыноўнікі былі проста абураныя гэтым! Адзін з іх са старонак афіцыйнага выдання у адказ заявіў, што падвышаную да 25 еўра за квадратны метр арэндную плату на “Кароне” знізілі да 22 еўра. А каму, маўляў, дорага, хай змяншаюць свае шапікіа!

Але вернемся да крымінальнай справы, распачатай гаспадарчым судом з падачы дзяржкантролю.

Зянон Ломаць, у прыватнасці, сказаў: “Мы прад’явілі іск да кіраўніцтва “Кароны” за субарэнду. Яны плацілі капейкі “Гронітэксу”, а нажыліся на буйную суму. Але здзіўляе, што ёсць дзяржаўныя службоўцы, якія абараняюць не дзяржаву, а прыватніка. У нас узнікае пытанне: “А ці не плаціла “Карона” дзяржслужачым у канвертах? ”

Кіраўнік дзяржкантролю сказаў: не выключана, што гаспадар можа змяніцца і што яго ведамства настроена “на поўнае вяртанне грошай уладальнікамі “Кароны”, якія незаконна атрыманы гэтай структурай”.

Афіцыйная газета, са старонак якой чыноўнікі абараняюць “Карону” і ганяць прадпрымальнікаў, пасля гэтага змясціла выступ гендырэктара апошняй сп.Нісанава. Ён шматзначна нагадаў: дамова на арэнду заключана ажно на сорак гадоў.

Спадар Нісанаў раскрыў таксама кухню здзелкі: замежнікі папросту спакусілі ўлады абяцаннем, нібыта ўкладуць 1,7 мільёна долараў, а потым высветлілася, што грошай не хопіць і гаспадары “Кароны” спакойна атрымалі ў “Беларусбанку” крэдыт. Сума перавышала іхні ўклад больш чым ўдвая – . 3,6 мільёна долараў. Такім чынам, прамыя замежныя інвестыцыі склалі менш за адну трэць грошай, якія пайшлі на пераабсталяванне заводскіх цэхаў у гандлёвы цэнтр.

Само сабой паўстае пытанне: няўжо чыноўнікі такія непісьменныя былі і не разумелі, што загаспадаранне былой нітачнай фабрыкі павінна каштаваць зусім не 1,7 мільёна долараў, а 5,3 мільёна? Розніца відавочна занадта вялікая!

Можна сказаць, што цяпер цалкам пацвердзіліся звесткі, якімі карысталіся прадпрымальніцкія прафсаюзы ў 2003 годзе, калі “Карона” адкрылася. Людзі тады абураліся, што такі вялізны па тым часе крэдыт улады арганізавалі не беларускаму бізнэсу, які павінен найперш падтрымліваць “Беларусбанк”, а замежнаму, а той адразу зрабіў на той момант завоблачна высокую арэндную плату. Сёлета яна ўзнята да 25 еўра, што непрыемна здзівіла нават мясцовыя ўлады – пад іх ціскам плана панізілася, праўда ненашмат.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.