Главная » BY, Гомельская, Культура

Пасланне з апошняга невядомага горада Еўропы

17 апреля 2009 Комментариев нет

У Светлагорску завяршаецца рэканструкцыя мясцовага музея. Каля яго выкладзены гранітны валун з выявай крыжа. Знойдзены ён пры раскопках Казіміра – горада, які існаваў у ХVII стагоддзі.

Вёска Каралёва Слабада-2 Краснаўскага сельсавету, што ў Светлагорскім раёне. З 1643 г. на гэтым месцы стаяў г. Казімір, які меў магдэбургскае права. Тут вядуцца археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна. У 2007 г. пры раскопках знайшлі гранітныя камяні – рэшткі будаўнічай канструкцыі.

– Гэта была фундаментная апора вялікага збудавання, магчыма, ратушы. Разам з усімі знаходкамі валуны прывезлі ў Светлагорск. І тут рабочы музея, які працаваў на разгрузцы, заўважыў: на камяні высечаны крыж – распавядае С. Рассадзін, прафесар гісторыі (Мінск).

Крыж мае каля 10 см у вертыкальнай і гарызантальнай рысах. Каменныя крыжы, камяні з крыжамі – гістарычныя помнікі розных часоў. Што азначае крыж на падмурку з ХVII стагоддзя? С. Рассадзін тлумачыць гэта так:

– З далёкай старажытнасці ва многіх краінах існаваў звычай “будаўнічай ахвяры” пад фундамент. У дахрысціянскі час ахвяру маглі рабіць нават чалавечай, пазней – жывёльнай. Адгалоскі звычая дайшлі да нас. Аднойчы я бачыў, як пры заліўцы падмурку людзі кідалі ў будаўнічы раствор манеты – “каб пабудова атрымалася ўдалай”.

На змену жорсткім звычаям паганскіх часоў хрысціянства прынесла новае асэнсаванне ахвярнасці. С. Рассадзін працягвае:

– Высечаны на камяні крыж – таксама ахвяра, але духоўная. Людзі, якія ўзводзілі будынак, шчыра хацелі, каб ён быў трывалым не толькі на каменным, матэрыяльным падмурку, але і на духоўным.

Прафесар Рассадзін лічыць крыж на камяні добрым знакам:

– Гэта пасланне з мінулага. Пасланне аб высокай духоўнасці нашых продкаў, якую мы павінны аднаўляць і зберагаць. А раскопкі плануецца працягваць, і ёсць мара знайсці рэшткі гарадскога храма Казіміра.

Казімір, “апошні невядомы горад Еўропы”, быў разбураны падчас вайны ў 1655 г. Цяпер ля старадаўняга крыжа будзе праходзіць кожны наведвальнік музея. Гэта не першая падобная знаходка ў раёне: колькі гадоў таму ў в. Здудзічы Чыркавіцкага сельсавету быў выяўлены старажытны каменны крыж, які зараз усталяваны ў храме пасёлка Парычы.

krest-na-kamne

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram