Главная » BY, Гродненская, Культура

Залессе здзівіць японцаў з расейцамі беларускай мовай

22 апреля 2009 Дар'я Ліс 22 views Комментариев нет

Парадокс: беларускія песні ў добрым выканані слухаюць і нават гатовыя палюбіць, аднак спяваюць іх усё меней. Асабліва маладыя. Бо цураюцца мовы. Зміцер Вайцюшкевіч перакананы: перасіліць гэта можна якраз праз яе - песню.

У рамках кампаніі “Будзьма” адбыліся два канцэрты Зміцера Вайцюшкевіча на Смаргоншчыне.

19 красавіка ў каталіцкім Моладзевым цэнтры Смаргоні спевы Зміцера слухалі і маладыя, і сталыя, і касцельныя бабулі, для якіх такая музыка (і падарожжы выканаўца аж у Японію) сталі дзівам.

На наступны дзень Залескі сярэдні спевака сустракаў сад-школа.

Трэба адзначыць, што ўсяму гэтаму паспрыяў Сяргей Верамейчык, вядомы знаўца гісторыі рода Агінскіх.

Канцэрт доўжыўся гадзіну, дзеці актыўна ўдзельнічалі ў працэсе: задавалі пытанні (асабліва “вызначыўся” адзін цікаўны пяцікласнік), тупацелі і галёкалі (па просьбе спевака).

Завяршылася дзейства агульнай фатаграфіяй і падарункамі. У прыватнасці, Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў школе дыск-караоке з 38 песнямі на беларускай мове.

Хочацца верыць, што хтосьці са школьнікаў залескай школы задумаецца, хто ён ёсць на гэтай зямлі і… чаму так мала белаускіх песень і беларускай мовы на Беларусі…

А потым паддасца прапанове Зміцера Вайцюшкевіча – і вывуча колькі нашых песень, каб “японцы, палякі, расейцы і іншыя” падзівіліся іх прыгажосці, а самыя смелыя будуць карыстацца роднай мовай часцей, каб тыя ж “японцы, палякі, расейцы і іншыя” паднапружыліся крыху – і зразумелі, на якой замлі знаходзяцца.

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.