Главная » BY, Брестская, Культура

Брэсцкіх выпускнікоў арыентуюць у рабочыя

23 апреля 2009 Комментариев нет

Сёлета ў сувязі са скасаваннем 12-годкі заканчваюць школы на тысячу чалавек больш. Акурат на столькі павялічылі план прыёму ў тэхнікумы і ПТВ вобласці.

Як паведамілі ў аддзеле сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, ім даведзена лічба прыёму на 2009 год. Папярэдні план прыёму быў скарэктаваны на больш за тысячу месцаў і склаў 8 630 месцаў. Летась у сярэднія спецыяльныя, прафесійна-тэхнічныя вучэльні, каледжы і “ліцэі” (ёсць і такія) прыняли 7 600 абітурыентаў.

Як вядома, Міністэрства адукацыі не павысіла колькасць месцаў у вышэйшых навучальных установах (за выключэннем медыцынскіх ВНУ).

На сёння ў Брэсцкай вобласці 16 945 вучняў сярэдніх школ, якія праз месяц закончаць школу. У параўнанні з 2008 годам (15 694) гэта больш акурат на тую лічбу, на якую накінулі прыём у прафесійныя вучэльні. Свайго медунівера тут няма. Гэта змяншае шанцы на ад’езд маладога чалавека на вучобу: пракарміць студэнта “дыстанцыйна” бацькам цяжка.

Нялішне тут паўтарыць, што сказалі ў аддзеле сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі аблвыканкама: у сувязі з масавым прыездам з Расіі будаўнікоў шанцы на працаўладкаванне тых, хто сёлета паступіць у прафтэхвучэльні і каледжы будаўнічага профілю, будуць шмат горшыя, чым раней.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram