Главная » BY, Витебская, Происшествия

Талачынскіх «самадзелкіных» падазраюць у крадзяжах

24 апреля 2009 Комментариев нет

Адразу каля дзесятка жыхароў раёну зьвярнулася ў суд, каб іх прызналі законнымі ўладальнікамі трактараў, сабраных уласнымі рукамі з металалому.

Рэгістрацыя праз суд – гэта звычайная працэдура ў падобных выпадках. Але «самадзелкіны» самі ледзьве не сталі падсуднымі за сваё ўмельства: ім прыйшлося даводзіць, што дэталі не скрадзеныя, а насамрэч знойдзеныя на звалцы.

Трактары  розных марак, сабраныя са спісаных, знойдзеных на звалках або набытых на кірмашы запчастак і дэталей ужо прайшлі апрабацыю на  палетках Талачыншчыны. Гаспадарам  заставалася толькі ўзаконіць свае правы шляхам судовай працэдуры, каб  атрымаць нумар дзяржаўнага ўзору і  законна эксплуатаваць уласнаручна зробленую тэхніку.

Ня ўсе судовыя працэсы скончыліся на карысць уладальнікаў, і нехта з іх падаў скаргу ў Віцебскі абласны суд. У «вобласці» раптам задумаліся: як так можа быць, каб годныя да ўжытку дэталі валяліся пад нагамі ў простых людзей, а не захоўваліся недзе на мехдвары? І аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі распачаў праверку, ці не крадуць «умелыя ручкі» дзяржаўную маёмасць.

Факты крадзяжоў не пацвердзіліся, і міліцыі давялося прызнаць: на Талачыншчыне маюць  месца выпадкі элементарнай безгаспадарчасці, калі цалкам прыдатныя яшчэ запчасткі ў гаспадарках адпраўляюць у металалом. А «самадзелкіны» гэтым карыстаюцца і збіраюць з іх тэхніку для працы на прыватным падворку.

Баяцца яны толькі аднаго: каб на сабраную ўласнымі рукамі новую маёмасць не паквапіліся былыя дзяржаўныя «гаспадары», якія калісці ленаваліся яе рамантаваць і раскідалі па запчастках, а цяпер былі б гатовыя прыняць назад у «працаздольным» стане.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram