Главная » BY, Витебская, Общество

Звольнены работнік Полацкага ЖКГ атрымае кампенсацыю ад прадпрыемства

27 апреля 2009 Комментариев нет

Суддзя Н.Гуйвік вынесла рашэнне, што прадпрыемства выплаціць У.Губскаму ў якасьці кампенсацыі за звальненне 2156330 рублёў. У выплаце кампенсацыі маральнага ўрону ў памеры 4312670 рублёў – адмоўлена.

Адміністрацыя прадпрыемства спрабавала збавіцца ад грамадскага актывіста не працягнуўшы з ім кантракт. Уладзімер запатрабаваў зьмяніць формулёўку на “звальненне па ініцыятыве работніка ў сувязі з парушэннем наймальнікам умоваў кантракту”. Для гэтага яму , з дапамогай юрыдычнай службы Свабоднага прафсаюзу, давялося двойчы звяртацца ў Полацкую міжраённую інспекцыю па ахове працы.

І калі на першы зварот ён атрымаў адпіску, то пасьля скаргі ў абласны аддзел інспекцыі была зроблена праверка прадпрыемства. Пад час гэтай праверкі выяўлена цэлы шэраг парушэнняў у сферы аховы працы і зафіксаваныя парушэнні наймальнікам умоваў кантракту работніка. Адміністрацыя прадпрыемства атрымала прадпісанне на ліквідацыю парушэнняў, а дырэктар Уладзімір Шэдзько прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – ён выплаціць штраф.

– Мне, канечне, шкада, што я згубіў працу, дзе адпрацаваў больш 20 гадоў. Але гэта як вызваленне з рабства – надакучыла цярпець здзекі з боку начальства і парушэнні заканадаўства. Цяжка будзе знайсці новую працу з такім жа заробкам – але я не шкадую. Тыя, што засталіся там працаваць, пабачылі: адзін чалавек з дапамогай Свабоднага прафсаюза можа зрабіць больш, чым увесь дзяржаўны прафсаюз, – сказаў Уладзімер Губскі.

На судзе прадстаўніком Губскага быў Мікола Шарах, юрыст СПБ, намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза па Віцебскай вобласці. Ён каментуе гэтую падзею:

– Мы ўжо расказвалі, што адмова працягнуць кантракт з Уладзімерам звязана з яго грамадзкай дзейнасцю. Прадухіліць звальненне работніка ў сувязі з заканчэннем кантракта практычна немагчыма, калі робіцца гэта мэтанакіравана і не парушаецца працэдура. У гэтым жа выпадку адчувалася – на наймальніка ідзе адміністрацыйны ціск. Ён нават не змог прапанаваць міравога пагаднення. Хоць для прадпрыемства тое было б матэрыяльна выгадней, чым звальненне з выплатай кампенсацыі. Думаю, тлумачыцца ўсё проста: КУП ЖКГ – гаспадарчае прадпрыемства Полацкага гарвыканкама. А ім, відаць, вельмі карцела паквітацца з Губскім за яго грамадскую актыўнасць. На тое ніякіх дзяржаўных грошай не шкада…

Цяпер, у выніку прадпісання інспекцыі працы, на прадпрыемстве павінны змяніць штатнае распісанне, правесьці атэстацыю працоўных месцаў, выдаць работнікам спецвопратку і абутак, які яны не атрымлівалі больш за дзесяць гадоў.

На пытанне суддзі, чаму гэта не рабілася раней, прадстаўнік наймальніка – юрыст прадпрыемства – сціпла адказала: “Няма сродкаў”.

Але каб арганізаваць у канцы траўня чарговае ўсегарадское трохдзеннае (або тыднёвае) сьвята (ўсегарадзкую п’янку) грошы заўсёды знаходзяцца.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.