Главная » BY, Гомельская, Новости

У Светлагорску на Радаўніцу на могілках здарыўся пажар

29 апреля 2009 Комментариев нет

На яго ліквідацыю былі выкліканыя пажарныя, а міліцыянтам давялося перакрыць выхад. Здарэнне прымушае задумацца: ці адзначаецца Радаўніца ў Беларусі паводле хрысціянскіх традыцый?

Узгаранне адбылося банальным чынам. Ля ўваходаў на могілкі стаяць кантэйнеры для смецця, і на Радаўніцу яны былі перапоўненыя. Як загарэўся адзін з кантэйнераў, ніхто не заўважыў. Пакуль тушылі агонь, выхад быў перакрыты, а людзям давялося прабірацца па вузкіх праходах да іншых варот. Здарэнне – нагода для таго, каб задацца пытаннем: што ўвогуле адбываецца на могілках на Радаўніцу?

Найперш – ужыванне спіртнога, нярэдка – шумнымі групамі, на вачах у дзяцей. Людзі, якія прыйшлі, каб у цішыні памянуць продкаў, адчуваюць сябе ніякавата сярод гэтага. З могілак многія ідуць у моцным нападпітку, некаторыя – распранутыя па пояс і з бутэлькамі ў руках. Чуюцца крыкі і нецэнзурная лаянка. Міліцыя, якой шмат навокал, на гэта не рэагуе – маўляў, у людзей свята. Ніхто не ўзгадвае, што распіццё гарэлкі ў грамадскіх месцах забаронена. Карціна мала падобная на дзень хрысціянскага памінання продкаў.

Радаўніца – старажытнае свята. Этнографы свярджаюць, што язычнікі неслі на магілы продкаў віно і ладзілі там ігрышчы – гульні, песні і скокі. Яны лічылі: продкі могуць паўплываць на будучы ўраджай. Хрысціянства надало Радаўніцы новы змест. Царква вызнае, што памерлыя хрысціяне захоўваюць з ёй і з астатнімі яе дзецьмі жывыя зносіны – гэта і адбываецца на Радаўніцу. Раніцой людзі ішлі ў храм, а пасля абеду наведвалі могілкі. Пад вечар, звычайна ў корчмах, збіраліся ў кампаніі. Да наладжвання трапезы на могілках царква ставіцца адмоўна.

Відавочна, што зараз на Радаўніцу аднаўляюцца хутчэй не хрысціянскія, а паганскія звычаі. Калі гэты дзень стаў непрацоўным, установы культуры спрабавалі весці нейкую асветніцкую працу, на могілках можна было ўбачыць свяшчэннікаў. Цяпер жа святары, пэўна, лічаць: удзельнічаць у дзеях, падобных на “ігрышчы”, няма сэнсу. А шматлікі ідэалагічны дзяржапарат увогуле не ведае, як надаць святу цывілізаванае рэчышча.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram