Главная » BY, Актуально, Гродненская, Политика

“Кантора глыбокага свідравання” копій не дае, або Пісаць праўду пра крызіс становіцца крымінальна небяспечным заняткам

30 апреля 2009 Комментариев нет

Івана Романа з Гродна, які працуе для “Радыё Рацыя”, пасля папярэджання за яго журналісцкую дзейнасць у пракуратуры, атрымаў другое – цяпер у КДБ.

Калі журналіста даставілі ў абласную управу КДБ, яму паказалі цэлую папку з яго артыкуламі, узятымі з інтэрнэта.

– Іх там было прыблізна дваццаць-трыццаць ці нават болей, – прызнаўся нам Іван Роман.

Журналісту сказалі што сваімі матэрыяламі ён нібыта парушае артыкул 369, І Крымінальнага кодэкса, паводле якога яго могуць нават прыцягнуць да адказнасці.

Іван Роман:

– Іх больш за ўсё цікавіла тое, што я негатыўна асвячаю становішча ў эканоміцы. Напрыклад, што датычыць цяперашняга стану шклозавода “Нёман” у Бярозаўцы ці завода карданных валаў у Гродне. Яны лічаць: не так усё кепска, як паведамляю я. Але калі, напрыклад, у матэрыяле ўтрымліваецца інфармацыя аб тым, што на шклозаводзе несвоечасова выплочваюць заробкі, то гэта насамрэч так. Тое, што завод неплацёжаздольны і дзеля таго, каб выплаціць заробкі, бяруць крэдыты, гэтая інфармацыя афіцыйна пацверджана старшынём прафкама прадпрыемства.

У папярэджанні было яшчэ пазначана, што Іван Роман з 24 красавіка бягучага года знаходзіцца ў аператыўнай распрацоўцы органаў КДБ.

Журналіст запытаў: што гэта азначае? Яму адказалі: тваю дзейнасць адсочваюць, каб ты не прымушаў узбуджаць супраць цябе крымінальную справу.

– Яны параілі мне пісаць толькі тое, што добра, што ў нас усё добра. “Але так пісаць я не ўмею!” “То можам прапанаваць табе перакваліфікацыю”,   –сказалі яны. я адмовіўся, хаця чэкісты і не патлумачылі, што маюць на ўвазе пад гэтай “перакваліфікацыяй”.

Аб тым, што ён папярэджаны, журналіст распісаўся і папрасіў копію паперы, але яму сказалі, што “гэтая ўстанова ніякіх копій не дае”.

– Яны папярэджваюць, а ты сам рабі высновы, — падсумаваў Іван Роман.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram