Главная » BY, Могилев, Экономика

Магілёўскім прадпрымальнікам паменшылі падаткі

30 апреля 2009 Комментариев нет

Сесія абласнога Савета дэпутатаў зацвердзіла новыя стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў. Да гэтага пытання дэпутатам давялося падыходзіць двойчы.

Першым разам непапулярнае рашэнне аб павелічэнні ставак уладам давялося прыпыніць: пасля таго, як магілёўскія прадпрымальнікі 27 сакавіка выйшлі на плошчу Леніна і паспрабавалі давесці да кіраўніцтва, што падвышэнне падаткаў не адпавядае рэаліям сённяшняга дня.

Таму дэпутатам давялося сабрацца на пазачарговую сесію і ўлічыць, як запісана ў рашэнні, пагаршэнне ўмоў гаспадарання, зніжэнне рэальных заробкаў і пакупніцкай здольнасці, што з’явілася наступствам сусветнага фінансавага крызісу.

Цяпер адзіны падатак для прадпрымальнікаў Магілёўшчыны знаходзіцца на сярэднерэспубліканскім узроўні. Некаторыя стаўкі дэпутаты пакінулі ранейшымі, а павелічэнне іншых ад летась склала ад 1 да 5 еўра, у залежнасці ад відаў дзейнасці.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік лічыць, што ў такіх варунках, калі абласная ўлада ідзе насустрач прадпрымальнікам, трэба і прыватнікам узяць на сябе пэўныя абавязацельствы. Каб паступленні ў бюджэт ад прыватнага сектара раслі не за кошт павелічэння ставак, а – павелічэння аб’емаў вытворчасці. Ад прадпрымальнікаў чакаюць стварэння новых вытворчасцяў і працоўных месцаў.

Праўда, саступкі абласной улады будуць актуальныя ўсяго толькі некалькі месяцаў. Чакаецца, што падатковыя зносіны з прыватным бізнесам з другога паўгоддзя сёлета будуць адрэгуляваныя указам Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле апошніх даных, у Магілёўскай вобласці цяпер налічваецца больш за 23 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, а колькасць юрыдычных асобаў перавысіла 6 тысяч. Доля паступленняў у бюджэт ад прыватнікаў штогод павялічваецца на 2-4 працэнты, і за летась яна склала па рэгіёну 23,5 працэнта.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram