Главная » BY, Витебская, Культура

Самыя “беларускамоўныя” на Віцебшчыне – “Герой працы” і “Вольнае Глыбокае”

5 мая 2009 Комментариев нет

Абласная  рада ТБМ падвяла вынікі конкурсу “З родным словам”, да ўдзелу ў якім былі запрошаны ўсе друкаваныя СМІ вобласьці.

Як распавёў старшыня абласной рады ТБМ Іосіф Навумчык, гэты конкурс мусіў стымуляваць выкарыстаньне роднай мовы ў перыядычным друку. Ён распачаўся зь 1-га студзеня гэтага году, і 3-га траўня, у Сусьветны дзень незалежнай прэсы, журы вызначыла пераможцаў.

Паводле ўмоваў спаборніцтва, дасланых у  рэдакцыі як дзяржаўных, так і незалежных газэт яшчэ напрыканцы 2008 году, журы прааналізавала, наколькі часта выданьні зьмяшчаюць беларускамоўныя матэрыялы. Улічвалася таксама  наяўнасьць беларускамоўных публікацый у  літаратурных старонках ды ў разьдзелах прыватных паведамленьняў – рэклямы ды аб’яваў.

– Найбольш уразіла журы, у якое ўваходзілі і актывісты ТБМ, і журналісты, і пісьменьнікі,  Шумілінская “раёнка” “Герой працы”, – распавядае Іосіф Навумчык. – Там ня толькі амаль заўжды пішуць па-беларуску самі журналісты, але нават выступы  загадчыка ўправы ідэалягічнай работы аблвыканкаму Міхаіла Кузьміча перакладаюць на беларускую мову.

Але першае месца мы вырашылі падзяліць – апрача шумілінскай, адзначыць яшчэ й “раёнку” “Браслаўская звязда”, дзе таксама друкуецца багата матэрыялаў па-беларуску.

Другое месца журы прысудзіла “Мёрскім навінам” і “Пастаўскаму краю”, трэцяе – “Дняпроўскай праўдзе” з Дуброўна.  Дарэчы, спаміж недзяржаўных газэт першае месца таксама атрымала рэгіянальнае выданьне – “Вольнае Глыбокае”.

Гарадзкая недзяржаўная газэта “Витебский проспект”, як і дзяржаўная гаарадзкія ды абласныя “Аршанская газета”, “Віцьбічы”, “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы” і наваполацкая “Новай газэета” зьмяшчаюць напісаныя па-беларуску матэрыялы даволі рэдка. З усіх газэт гарадзкога маштабу журы прызнала пераможцам толькі “Полацкі весьнік”: у рэдакцыі дужа адказна паставіліся да конкурсу і нават даслалі ў ТБМ адмысловы альбом зь беларускамоўнымі публікацыямі за апошнія чатыры месяцы.

– Некаторыя рэдактары кажуць, што расейская мова болей прываблівае чытачоў, але наш аналіз паказаў, што гэта далёка ня так, – разважае старшыня Віцебскай рады ТБМ. – Да прыкладу, газэта “Пастаўскі край”, дзе большасьць матэрыялаў надрукавана  па-беларуску, мае самы большы наклад спаміж “раёнак”. Тым часам амаль спрэс расейскамоўны “Гарадоцкі весьнік” ці ня з самым меншым накладам у вобласьці. Таксама добра вядома, што на абласныя і гарадзкія газэты ў Віцебску проста прымушаюць падпісвацца, і таму нельга сказаць, каб колькасьць накладу тых самых “Віцьбічаў” была абумоўлена сапраўднай папулярнасьцю ў чытачоў.

Абласная рада ТБМ вырашыла адзначыць і працу асобных журналістаў – аўтараў найбольш цікавых беларускамоўных матэрыялаў. Для іх, а таксама для калектываў рэдакцый-пераможцаў падрыхтаваныя  падарункі. Кнігі, перадзеныя ад Беларускай асацыяцыі журналістаў і ГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, а таксама  памятныя дыплёмы ўдзельнікі конкурсу атрымаюць па пошце цягам траўня.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram