Главная » BY, Брестская, Общество

У Брэсце 92-гадовага ветэрана вайны высяляюць у сацыяльнае жыллё

11 мая 2009 Комментариев нет

Шараговых жыхароў цэнтра высяляюць на закрайкі горада ў недарагія панэльныя дамы. На такіх умовах, што дзядуля-франтавік вырашыў за лепшае прасіцца ў манастыр.

З асобнага дома ў самым цэнтры на агульныя паверхі самага закрайку

Настаўніцу Раісу Бандарук ніяк не задавальняюць умовы,  на якіх адсяляюць яе сям’ю: дарослага сына і свёкра, якога яны даглядаюць. Жыве тут і былы муж спадарыні Бандарук, з якім яна даўно развялася. Але гэта ж ягоны дом. Хруцкія тут жывуць ужо гадоў 80.

З фармальнага боку ўсё у парадку. Прапісаныя усе чацвёра. Пятая, жонка ветэрана Марыя Хруцкая, не так даўно памерла.

І ў суды Хруцкім і Раісе Бандарук хадзіць даводзілася разам.Бо ж іх з асобнага дома ў цэнтры высяляюць у двухпакаёўку фактычна за горадам. Асаблівая пікантнасць сітуацыі аднак у тым, што аксакалу гэтага дома, ветэрану вайны Мікалаю Хруцкаму, ужо 92 гады.

За ўдзел у вызваленні Варшавы спадар Хруцкі атрымлівае пенсію ад польскага ўрада. Параўнальна някепская пенсія і ад роднага ўрада. Але вось жыць яму, паводле рашэньня шматлікіх судоў, давядзецца разам з разведзенымі сынам і нявесткай ды дарослым унукам у двух пакоях.

Што просяць Хруцкія і Раіса Бандарук

Спадарыня Бандарук кажа: мелі ў гэтым дзяржашным доме два пакоі, потым прыраслі кухняй ды ваннай, потым суседзі з’ехалі, і застаўся пакой, але з падставы таго, што дом пойдзе пад знос, гэты пакой ім не аформілі дакументальна. Жылі сціпла, і просьба невялікая:

– Большыя хай бы далі нам пакоі. Узялі б якую шафу, разгарадзілі пакой. І дзеду, калі ласка, жыві не саромейся, распранайся, хадзі голы, як хочаш. І я б таксама перад сынам не распраналася. Ну, не пакусаемся ж. Мы і так спім тут разам, цераз шырму. Яны гавораць, мы вам даем на 11 метраў больш. А я ім: вы ж разумееце, што 12 і 17 квадратных метраў – як нам памясціцца чатыром,  чалавек мусіць ставіць ложак у калідоры і там жыць, так атрымліваецца…

Баліць вось якая крыўда, кажа Раіса Васільеўна. Улады сфабрыкавалі, што дом непрыдатны для жылля, панапісвалі акты, што ўсё падае. Гэта дае права высяляць на цесныя метры незалежна ад пола і ўзроста. Маўляў, яны нас ратуюць.

Спадарыня Бандарук спрабавала правесці незалежную экспертызу. Абяцалі за мільён прыехаць з Мінску хоць назаўтра і за якіх пяць дзён усё аформіць аб’ектыўна. “Вышэй за нас адно Бог”. А потым па тэлефоне ягнячым голасам: не можам, перагружаныя. І поштай прыслалі адмову: на год уперад маем працы.

Былы муж, ваенны ў адстаўцы, ад сваіх знаёмых даведаўся: тэлефанавалі “незалежныя” эксперты ў Брэсцкі гарвыканкам, там ім настойліва параілі не лезці.

Раіса Бандарук паказвае газету “Вечерний Брест”,  дзе напісана пра дом на вуліцы Цаглянай. У сценах велізарныя трэшчыны і дзюркі, падлога згніла, столь на голавы падае, але людзей высяляць не хочуць, бо знос не запланаваны.

Чаму такія прыцясненні пры адсяленні: версіі

Дык цэнтр гэта во як дорага, кажа яна. Тут да нас у чорных доўгіх паліто хадзіла-перахадзіла. І сама, кажа, на прыёме ў мэра Палышэнкава была:

– Ён сказаў: мы будуем тут жылы комплекс, тут будуць жыць людзі. Я і абурылася: а быдла, значыць, на акраіны пойдзе? Дык мой муж у гэтым доме нарадзіўся, усё жыццё пражыў,  помніць, як каровы з Брэсцкай крэпасці па бруку вярталіся, і ён з кубкам малака чакаў. Маці даіла карову. Мама ўсё жыццё прачакала пашырэння, паляпшэння нейкага жыллёвых умоваў, ды й так і не дачакалася, на Плоскай (брэсцкія могілкі – П.Г.). І нас пасяляюць у гэтае гета. І нам, відаць, не выпадае.

Лёс ветэрана адным абзацам

А ветэран вайны Мікалай Хруцкі свой дзень народзінаў, 9 мая,  сустрэў у бальніцы. І летась быў там. Жыў на той час у Доме ветэранаў, дык пабілі моцна там. Забралі назусім дахаты, і тут знос. Ды й такі несправядлівы. Нявестка ўздыхае:

–  Як гэта ён выказаўся? Шкада, што маё сэрца баліць не ад таго, што старое, не ад ран, а – ад крыўды. Пайду, кажа, да архіерэя, папрашуся ў манастыр. Бо як я з вамі там буду жыць. Тут ён паціхеньку ўва двор выйдзе, тут бабкі на лаўках пад дрэвам. Гарэх ён пасадзіў, дык выраслі два ствалы. “Гэта я і мая Маруся”, кажа. Ад гарэха ўвесь двор у цяні.

Нявестка паказвае ліст з аблвыканкама. Чыноўнік піша, вырашаюць суды, а не ўлада, а што да ветэрана вайны, дык яму “можна выдзеліць сацыяльнае жыллё альбо паставіць на ільготную чаргу на кватэру”.

mikalaj-hrutcki

derevo

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram