Главная » BY, Брестская, Культура

Я застарая, каб нараджаць дзяцей, але магу любіць!

19 мая 2009 Комментариев нет

Выстава мастачкі Наталлі Чарнагалавы ў Брэсце чынная да 25 траўня. У чэрвені яна запрошаная на калектыўную выставу ў Лондане, збор ад якой пойдзе на карысць хворых на рак.

У Выставачнай залі толькі частка карцін 55-гадовай акурат з пазаўчорашняга дня мастачкі. Увесну мела Наталля Чарнагалава абяцаную брэсцкім абласным галавою Канстанцінам Сумарам выставу ў Мінску. Частка экспазіцыі праз месяц будзе выстаўленая ў сталіцы Велікабрытаніі.

– Я застарая, каб нараджаць дзяцей, але магу любіць!, – кажа экспрэсіўная жанчына. – І наогул, мне трэба найперш надзейны, грунтоўны мужчына, але і кухарка, домработніца і соска ў рот! – настойвае яна. Следам дэкламуе прыгажэнны беларускі верш і здымае з рамы самай вялікай сваёй карціны чорнага ката, дуэтам з якім адчыняла выставу.

Такія яны, людзі мастацтва. Здольныя на вербальныя, фарбавыя і гукавыя нечаканасці, якія завуцца мастацтвам. Прамоўленае Наталляй Чарнагалавой гэты яе стыль, а стыль – гэта чалавек. Такая яна і ў сваім мастацтве.
Яркая экспрэсія, буянне і буйнасць фарбаў і кветак. Маю карціну Чарнагалавы дома і шторанак радуюся, гледзячы на яе.

Акрамя вялікіх палотнаў, на выставе ёсць і іншыя цікавосткі. Адну існталяцыю аўтарка прысвяціла нядаўна памерлай маме. Ружы, якія тая вырошчвала цягам 50 гадоў, і якія ў далёкім Копылі засохлі без дагляду, Наталля Арсенцьеўна выкапала і павярнула карэннямі ўверх. Атрымалася такая трагічная ікебана. Пэўны кантрапункт буянню жыцця на карцінах.

Асобнага слова заслугоўваюць жаночыя ню Чарнагалавы. Рубэнсаўскія формы гэта часткай самаадчування і дзесьці аўтапартрэты, але ў адрозненне ад мужчынскага бачання фламандца, поўныя жаноцтва і вось гэтага мяккага хараства.

Мноства маленькіх, а то і дробненькіх утульных карцінак у найнечаканых рамках і акладах – гэта сапраўды варта пабачыць і можна за пэўныя грошы забраць дахаты. Самая дарагая карціна цэніцца ў пяць тысячаў умоўных адзінак. Малыя формы цалкам даступныя нават багацейшым студэнтам.

Выстава мастачкі Наталлі Чарнагалавы ў Брэсце будзе чынная да 25 траўня. У чэрвені яна запрошаная на калектыўную выставу ў Лондане, збор ад якой пойдзе на карысць хворых на рак.

Дарэчы, тое, чаго не хапае нам – бенефісныя праекты. Маюць быць шматгадзінная тэлеперадача ў прайм-тайм на першым англійскім канале з інтэрвію з беларускай мастачкай, творчыя сустрэчы.

Пажадайма стваральніцы радасці Наталлі Чарнагалаве зачарпнуць ад гэтага ўсяго напоўніцу натхнення. Бо так выкладвацца на палотнах, як яна, без падзарадкі немагчыма. А ў нас хіба вось Васілеўскі словам чырыкне альбо купіць на апошнія сто тысяч карцінку, – а так якая тут падзарадка.

Праўда, Наталля?

Наталля Чарнагалава і яе натхняльнік адчыняюць выставу

Наталля Чарнагалава і яе натхняльнік адчыняюць выставу

Ружы мамы, ажыўленыя абразкамі дачкі

Ружы мамы, ажыўленыя абразкамі дачкі

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram