Главная » BY, Могилев, Происшествия

Незвычайны ўрок выхавання злодзея

26 мая 2009 Комментариев нет

Загадчыца крамы ў Магілёве замест таго, каб пакласці хабар у кішэню, кінула грошы ў касу і прабіла чэкі на звычайныя пакеты.

Пакупнік у гастраноме “Скрыжаванне” вырашыў зэканоміць на жуйцы. Узяў яе ціхенька перад касай ды й паклаў у кішэню, за астатнее разлічыўся. Але камеры наглядання гэта заўважылі.

Служба аховы спрацавала хутка: супрацоўнік запрасіў прайсці ў службовае памяшканне. Пасьля ўстанаўленьня факта крадяжа правялі яго да загадчыцы крамы. Тая паўшчувала за непрыгожы ўчынак і распавяла цікавую гісторыю: за спробу скрасці пачку пячэння аднаму пакупніку выпісаны штраф на 760 тысяч рублёў.

– Яна памаўчала, а потым спыталася: “Што будзем рабіць?”, – расказвае пакупнік. – Я спачатку разгубіўся, а потым здагадаўся, чаго чакала загадчыца. Прапанаваў заплаціць пяць тысяч рублеў. Яна згадзілася. Я даў грошы, пайшлі на касу, паклала іх у касу і прабіла чэкі на звычайныя пакеты рознай каштоўнасці на суму ў пяць тысяч.

Пасля гэтага пакупніка-злодзея адпусцілі. Растлумачыць такія дзеянні загадчыцы – чаму яна не забрала хабар сабе, а навошта было прабіваць пакеты, сам пакупнік растлумачыць не змог.

Згодна артыкула 10.5 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях за дробны крадзеж прадугледжана накладанне штрафу ад 10 да 13 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт. Дробным лічыцца крадзеж маемасці на суму не больш за дзесяціразовы памер базавай велічыні.

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.