Главная » BY, Актуально, Гродненская, Политика

Мікалай Аўтуховіч выжыў у дурную афганскую вайну, аднак ці пераможа ён у вайне супраць здаровага сэнса дома?

27 мая 2009 Один комментарий

На цэнтральнай вуліцы Ваўкавыска стаіць помнік воінам-афганцам, якія загінулі падчас незразумелай і непатрэбнай беларусам вайны.

Здзіўляе не тое, што помнік з’явіўся ўвогуле, а яго скульптурнае рашэнне: салдацік сядзіць, абхапіўшы галаву рукамі. І ўсё цела пранізваюць боль, вінаватасць, роспач,  нейкае неспадзяванне.

Хочацца падыйсці і спытаць: «Дык у чым справа, салдат, што цябе трывожыць і не дае спакою?»

Помнік нібы спісаны з лёсу мясцовага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, таксама «афганца», які 40 дзён у знак пратэсту супраць заведзенай на яго крымінальнай справы трымае галадоўку ў менскім следчым ізалятары.

Звесткі пра яго стан вельмі абмежаваныя, як, дарэчы, і пра расследаванне усёй справы, дзе разам з Мікалаем фігуруюць Уладзімір Асіпенка і Юрый Лявонаў.

Дачка Юрыя Лявонава Юля сказала, што амаль ніякіх кантактаў з бацькам ёй не дазваляюць, не дапамагаюць нават скаргі пра гэта ў пракуратуру. Яна не атрымлівае лістоў ад бацькі, як, дарэчы, і ён ад яе.

У такім самым інфармацыйным абмежаванні знаходзяцца нават адвакаты бацькі, якія валодаюць скупымі звесткамі пра расследаванне. Яны амаль нічога не кажуць, а спатканняў не даюць.

Такім чынам, падсумавала Юля, арыштаваных утрымліваюць ні за што і ўсімі сродкамі імкнуцца знайсці хоць нешта, каб завесці новую крымінальную справу. Атрымліваеца, можна выхапіць з натоўпу любога беларуса і пачаць супраць яго «дело»?

Калі родныя арыштаваных знаходзяцца амаль у поўным няведанні вядзення расследавання, то што казаць пра ваўкавыскіх жыхароў. Мы распытвалі дзесяткі чалавек, і адказ ва ўсіх быў амаль аднолькавы: не ведаем, не чулі… Так, пасадзілі, а за што канкрэтна? Поціск плячыма.

Толькі адзін мужчына сказаў, што крымінальная справа ніякая не крымінальная, а палітычная, што такім чынам знішчаюцца самыя актыўныя беларусы, каб ператварыць нас у нацыю рабоў і манкуртаў.
І людзей трэба зразумець: адны баяцца выказваць сапраўдныя меркаванні, другія сапраўды не ведаюць нічога з-за адсутнасці інфармацыі. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі замоўчваюць тэму, хоць, здавалася, крычаць трэба на ўвесь свет: чалавек у знак пратэсту памірае ў турме!!! Хто наступны?

Нагадаю, што Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага і яго абвінавацілі ў падпале дома мясцовага міліцыянта. Аднак за гэтае злачынства ўжо адбыў пакаранне іншы чалавек.

Справа рассыпалася на вачах, і цяпер следчыя адмаўляюцца ад усялякіх сустрэч з журналістамі і адначасова не вядуць ніякіх дзеянняў па расследаванню. Ды і на самой справе, што гаварыць, калі не сабрана ніякіх доказаў вінаватасці арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў? І дзе ўзяць гэтыя доказы, калі іх не існуе? Пратэст супраць такого вядзення справы і выказаў Мікалай Аўтуховіч, аб’явіўшы галадоўку. Ужо прайшло 40 дзён, страшна…

А я вяртаюся да той фігуркі салдаціка на помніку загінуўшым афганцам. І сапраўды, тут возьмецца за галаву не толькі жывы чалавек, але і нават бронзавы салдат-афганец. Тую вайну ён перажыў, а ці перажыве вось вайну супраць здаровага сэнсу ў сябе дома – цяжка сказаць…

pomnik-afgancu-volkovysk

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

Реклама от RedTram