Главная » BY, Актуально, Витебская, Экономика

На Віцебшчыну вярнуліся рабочыя з Расіі ды іншых краін

9 июня 2009 Комментариев нет

З пачатку 2009 году колькасць афіцыйна зарэгістраваных на Віцебшчыне беспрацоўных вырасла на тысячу чалавек. Адначасова ў вобласці бракуе будаўнікоў і кіроўцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паводле Мікалая Глушонка, першага намесніка старшыні абласнога камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, рост колькасці беспрацоўных выкліканы не крызісам, а сканчэньнем ацяпляльнага сезону ды прагай землякоў папрацаваць на калгасных палетках. Да прыкладу, у цэнтры занятасці пачалі звяртацца апэратары кацельняў. Яшчэ адна катэгорыя «новых беспрацоўных», лічыць чыноўнік, – гэта тыя, хто імкнецца нешта зарабіць на грамадзкіх працах альбо сельгасработах.

Уплыў сусветна-эканамічнага крызісу спадар Глушонак схільны разглядаць як пазітыўную для Віцебшчыны з’яву – бо на радзіму вярнуліся рабочыя з Расіі ды іншых краін. Толькі цяпер яны вымушаныя працаўладкоўвацца на тутэйшыя прадпрыемствы, дзе заробак значна ніжэйшы.

У Віцебскай вобласці на цяперашні момант бракуе будаўнікоў. Абласныя улады спадзяюцца, што вакансіі запоўняць былыя працоўныя мігранты. Патрэбны таксама экскаватаршчыкі, бульдазерысты, кіроўцы кранаў, а таксама сельскагаспадарчай тэхнікі.

Вырашана, што на базе вучэльняў сельскагаспадарчага профілю ў Гарадку, Глыбокім ды Лепелі такіх спецыялістаў будуць рыхтаваць з ліку цяперашніх беспрацоўных. За 11 месяцаў ім прапануюць набыць адразу тры спецыяльнасці: слесара-рамонтніка, кіроўцы катэгорыі «В» і»С» і машыніста сучасных сельскагаспадарчых машын. Аднак на такое навучанне людзі ідуць неахвотна. Як правіла, працаваць потым прапануюць пераважна ў сельскай мясцовасці, далёка ад дому. Да такіх глабальных пераменаў лёсу гатовыя не ўсе.

У аблвыканкаме спадзяюцца, што частку вакансій запоўняць сёлетнія выпускнікі сярэдніх школ – з ліку тых, хто не паступіць у ВНУ, або сярэднюю спеыяльную навучальную установу. У гэтым годзе такіх маладых людзей будзе асабліва шмат, бо выпускнікоў з улікам школьнай рэформы пабольшала ў паўтара разы.

Згодна з дзяржаўнай праграмай, на Віцебшчыне мусяць стварацца і новыя працоўныя месцы. Праўда, у гэтым сэнсе Віцебская вобласць пакуль што адстае ад запланаваных лічбаў. За чатыры месяцы селета створана толькі чатыры тысячы новых працоўных месцаў. Заданне на ўвесь год было – 25 тысяч.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram