Главная » BY, Актуально, Гомельская, Культура

У Светлагорску задумалі адбудаваць Шацілінскі Востраў

11 июня 2009 Комментариев нет

Калі ў горадзе не захавалася старадаўняй часткі, яе трэба… адбудаваць. Такая сутнасць звароту, які дасланы ў органы мясцовага кіравання Светлагорскага раёна. Фантастычная на першы погляд ідэя мае рэальнае абгрунтаванне.

Аўтары звароту выступаюць за тое, каб зрабіць рэканструкцыю ўмацаванай забудовы ХVI стагоддзя.

«Просім пасля завяршэння археалагічных раскопак у Шацілках – старадаўняй частцы Светлагорска – знайсці магчымасці для рэканструкцыі сядзібы Шацілінскі Востраў” – гаворыцца ў лісце, які накіраваны ў райсавет дэпутатаў і райвыканкам.

14 чалавек, якія падпісаліся пад зваротам – удзельнікі раскопак, краязнаўцы, а таксама шэраг вядомых жыхароў і ўраджэнцаў горада: заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь і чэмпіён свету Алег Астроўскі, заслужаная артыстка краіны Жанна Лебедзева  і іншыя.

Шацілкі – вёска, а затым – гарадскі пасёлак, які ў 1961 г. быў ператвораны ў г. Светлагорск. 20 гадоў таму з грамадскай ініцыятывы былі праведзены архіўныя пошукі, у выніку чаго выявілі першы дакумент аб Шацілках – за 1560 г. З яго стала вядома, што на беразе Бярэзіны стаяў маёнтак Шацілінскі Востраў, які прадастаўляўся ў пажыццёвае ўладанне за вайсковую службу.

У 2005 г. у горадзе ўзнікла ідэя: пашукаць Шацілінскі Востраў археалагічным спосабам, а калі адшукаецца – то чаму б не правесці раскопкі і не зрабіць рэканструкцыю? Ідэю абмеркавалі з кандыдатам гістарычных навук Н. М. Дубіцкай – старшай навуковай супрацоўніцай аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Пад яе кіраўніцтвам і выявілі месцазнаходжанне Шацілінскага Вострава.

Раскопкі, якія пачаліся ў 2007 г., узначаліў доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін. Вынікі перавысілі чаканні: высветлілася, што паселішча існавала тут ўжо ў раннім сярэднявеччы, з VII – VIII ст. Знойдзены і шматлікія прадметы, якія адносяцца да ХVI – ХVII ст. Відавочна, сядзіба была ўмацаваным пунктам на Горвальскім тракце, які вёў уздоўж Бярэзіны з Бабруйска ў Рэчыцу. Даследванні вядуцца пры падтрымцы райвыканкама і фінансуюцца Міністэрствам культуры.

«Шацілінскі Востраў дадасць яшчэ адну непаўторную адметнасць нашаму гораду, гэта рэканструкцыя уяўна дэманстравала б яго гістарычныя карані і стала бы першым у Беларусі аб’ектам падобнага кшталту.” – такое меркаванне выказана ў звароце.

Прафесар гісторыі, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь С. Рассадзін ідэю падзяляе. На яго меркаванне, горад такім чынам адновіць сваё гістарычнае ядро.

Раскопкі Шацілінскага Вострава, 2008 г.

Раскопкі Шацілінскага Вострава, 2008 г.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram