Главная » BY, Минск, Политика

Рашэнні рэвізійнай камісіі Партыі БНФ

18 июня 2009 Комментариев нет

Камісія прызнала неправамернымі некаторыя нарматыўныя акты партыі. Адным з такіх актаў камісія лічыць загад старшыні партыі Л. Баршчэўскага аб правядзенні 20 чэрвеня «агульнага сходу» партыі.

Раней прапанову Лявона Баршчэўскага пра агульны сход адхіліў Сойм – кіруючы орган Партыі БНФ. Але старшыня выдаў аднаасобны загад аб правядзенні сходу. На сход ён прапануе тры пытанні: крызіснае становішча ў Беларусі і праблемы сацыяльнай абароны людзей; перспектывы еўрапейскай інтэграцыі Беларусі ў кантэксце існай палітычнай сітуацыі; пра магчымы фармат удзелу Партыі БНФ у будучай прэзідэнцкай кампаніі.

Сябрам партыі разаслана запрашэнне на сход, якое падпісалі 11 вядомых партыйцаў – Валянцін Голубеў, Пётра Садоўскі, Юры Хадыка і іншыя. Разам з тым, сябры партыі атрымалі ліст адказнага сакратара Управы Сойму Уладзіміра Лабковіча аб тым, што такі сход не прадугледжаны партыйным статутам. Лабковіч лічыць, што ўсе пытанні можна разгледзіць на чарговым з’ездзе партыі ў верасні.

Цяпер пытанне аб агульным сходзе разгледзіла рэвізійная камісія. «Такія мерапрыемствы, як агульны сход актыву, не прадугледжаны Статутам Партыі БНФ. Таму такое мерапрыемства не можа насіць ні абавязковы, ні дарадчы характар», – гаворыцца ў яе рашэнні. Камісія лічыць, што загад аб агульным сходзе «не можа з’яўляцца правамерным і надалей прымяняцца як абавязковы лакальны нарматыўна-прававы акт».

Неправамернымі рэвізійная камісія назвала яшчэ тры акты: Палажэнне «Аб старшыні Партыі БНФ», якое зацверджана Соймам, Палажэнне «Аб Управе Сойму Партыі БНФ», зацверджанае Л. Баршчэўскім, і загад Л. Баршчэўскага аб правядзенні паседжання Сойму ў памяшканні, якое не з’яўляецца юрыдычным адрасам партыі (тамсама, дзе маецца адбыцца «агульны сход»).

Рашэнне камісіі за подпісамі яе старшыні Леанарды Мухінай і сакратара Анастасіі Александровіч разаслана сябрам партыі. Паводле партыйнага статуту, рэвізійная камісія «ажыццяўляе ўнутраны кантроль за адпаведнасцю дзейнасці Партыі БНФ заканадаўству і Статуту» і падсправаздачная толькі партыйнаму з’езду.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram