Главная » BY, Актуально, Гродненская, Общество

Ці пабудуюць пад Гродна завод адкідаў?

23 июня 2009 Один комментарий

Грамадскае абмеркаванне гэтай праблемы сарвалося. Яно і не магло адбыцца, бо грамадскія арганізацыі Гродзеншчыны проста не рэгіструюцца ўпраўленнем юстыцыі.

Між тым такое абмеркаванне з прыцягненнем як мага большай колькасці людзей да выпрацоўкі найбольш слушнай думкі аб будаўніцтве найбольш важных для грамадства аб’ектаў паўсядзённага жыцця – патрабаванне Сусветнага банка, які і фінансуе праект завода побытовых і прамысловых адкідаў. На абвешчанае гродзенскімі ўладамі мерапрыемства прыйшло чалавек 12 (відаць, абвяшчэнне адбылося за гадзіну да сходу).

Грамадскасць прадстаўлялі толькі два чалавекі, чальцы невядома якіх арганізацый. Не было нават навукоўцаў, якія б выказаліся наконт экалагічнай бяспекі новай пабудовы. Усе астатнія прадстаўлялі гарвыканкам і афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі. Але, з другога боку, каб не гэтае патрабаванне Сусветнага банка, то не было нават і гэтай спробы.

У апошні час усе мерапрыемствы гродзенскіх уладаў адбываюцца пад покрывам таямнічасці. Гродзенскія чыноўнікі добра навучыліся «адфутбольваць» прадстаўнікоў грамадскасці. Адпраўляюць да таго, каго – і яны гэта ведаюць – няма. Ці паўшэптам накіроўваюць за даведкай у ідэалагічны аддзел гарвыканкама, каб той даў дазвол гаварыць, а той не дае. Такая вось кругавая парука. Таму не дзіўна, што абмеркаванне праекта не адбылося. Чыноўнікі проста адвыклі працаваць у такім фармаце. А дакладней, яны і не ведаюць, што гэта такое, таму што ніколі не працавалі такім чынам.

На пачатку года партыя БНФ спрабавала наладзіць кантакты з гарвыканкамам па вырашэнню важнейшых для горада пытанняў у форме стварэння каардыныцыйнага Савета. Дык гэта было ўспрынята чыноўнікамі амаль як «дварцовы пераварот». У выніку ўсе структуры БНФ упраўленнем юстыцыі аблвыканкама не былі зарэгістраваны і, па-сутнасці, аказаліся па-за законам. А што засталося ад грамадскасці? Амаль нічога, калі не лічыць таварыствы кошак ці філатэлістаў.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Витя Могилевский пишет:

    А причем тут БНФ? горчиновники видать, как обычно про новые рабочие места для гродненцев думают.

Реклама от RedTram