Главная » BY, Гродненская, Темы, Экономика

Слонімскія ўлады сілком выганяюць прадпрымальнікаў з рынка

29 июня 2009 Комментариев нет

Абвастрэнне адносінаў паміж  прадпрымальнікамі міні-рынку ПГУП «Мараканда» на вуліцы Брэсцкай у Слоніме і мясцовымі ўладамі пачалося прыблізна месяц назад.

А ўчора адміністрацыя рынку на чале з яе дырэктарам Уладзімірам Крыгіным атрымала пастанову №2 Дзярпажнагляду, згодна якой з 26 чэрвеня 2009 года праца на рынку забаронена. Матывацыя такая: размяшчэнне павільёнаў, кіёскаў і гандлёвых радоў ажыццяўляецца без захавання супрацьпажарных разрываў. Міні-рынак не абсталяваны сістэмай паведамлення аб пажары.

Негледзячы на пастанову Дзярпажнагляду,  прадпрымальнікі ў знак пратэсту выходзяць на працу і лічаць усе забароны з боку ўладаў абмежаваннем іх правоў.

Віктар Марчык, прадстаўнік грамадскага аб’яднання «Перспектыва» па Гродзенскай вобласці, лічыць, што прэтэнзіі пажарнікаў надуманыя, што на выпадак бяды існуе пяць уездаў, што любая гандлёвая кропка даступная нават з-за агароджы. Аднак па ўсім відаць, што улады выконваюць загад і дэманстратыўна адключылі электраэнергію

Зазначу, што дамова арэнды зямельнага ўчастка, на якім месціцца міні-рынак, была заключана ў 2000 годзе  тэрмінам на 10 гадоў.  Аднак з таго часу з кожным новым прыходам новага кіраўніцтва раёна адміністрацыя рынку атрымлівала папярэджанні, што рынак не абсталяваны ці то водаправодам, ці каналізацыяй, ці грамадскай прыбіральняй. І кожны раз адміністрацыя рынку прасіла дазвол на выкананне гэтых работ. І што дзіўна: кожны раз ёй адмаўлялі. Іншымі словамі, патрабавалі навесці парадак і тут жа адмаўлялі ў правядзенні работ па навядзенню гэтага самага парадку. Усе гэтыя дакументы ёсць у адміністрацыі гандлёвага прадпрыемства.

Прадстаўніца адміністрацыі рынка Маргарыта , якая, па сутнасці, засталася без працы, зазначыла, што прадпрымальнікі аб звальненні папярэджаны, аднак уладальнік дамовы з імі пакуль не разрываў.

Здзекі дасягнулі сваёй кульмінацыі некалькі дзён назад, калі па чарзе пачалі прад’яўляць прэтэнзіі, акрамя Дзяржпажнагляду, санітарная служба, і самі прадстаўнікі райвыканкаму. Аднак усе яны носяць надуманы характар, таму што абсалютна ў такіх жа ўмовах працуюць побач, акрамя рынку, і іншыя гандлёвыя прадпрыемствы, у тым ліку і прыватныя, і дзяржаўныя. А вось да іх ніякіх прэтэнзій.

Прадпрымальнік Аляксандр Яўгеньевіч сказаў нам, што рынак узнік не на голым месцы, што ён існаваў шмат гадоў. Праўда, гаспадары былі розныя, у ты ліку і дзяржаўныя ўстановы. І ніхто сёння не разумее, навошта праганяць людзей з напрацаваных месцаў, навошта сілком заганяць на край горада, куды нават гарадскі транспарт не ходзіць? Гэта падобна на тое, каб прымусіць чалавека ісці прадаваць цукеркі ў лес.

Так, сапраўды, на вуліцы Тапалёвай паскоранымі тэмпамі быў пабудаваны новы міні–рынак і яго арэндатарам з’яўляецца ПГУП «Наш край». Здавалася б, чаго турбавацца прадпрымальнікам міні-рынку на Брэсцкай: перайдзі на новае месца і працуй спакойна. Віктар Марчык увогуле лічыць, што новы рынак гораду не патрэбен. Гэта спроба ўлады хутчэй пазбавіцца сваёй непрадуманасці і ўвогуле складваецца ўражанне, быццам яна з’яўляецца ўладальніцай рынка, а не прыватны прадпрымальнік. Бо занадта энергічна яна лабіруе інтарэсы ПГУП «Наш край».

Мы пабывалі на новым рынку і гатовы сцвярджаць, што створаны ён і не для людзей, і не для прадпрымальнікаў. Ён увогуле не гатовы да гандлю з ўсіх пунктаў гледжання. І што тычыцца працы, і даезду да яго, і месца для стаянкі аўтатранспарту пакупнікоў. І кошту арэнды, якая ў тры разы перавышае ранейшую.Спроба разабрацца ў гэтым з дапамогай  намесніка райвыканкама спадара Анатоля Фідрыка, які ў той момант быў на новай пляцоўцы новага міні-рынку, ні да чаго не прывяла. Чыноўнік адмовіўся даваць які-небудзь каментар.

У абарону свайго рынка на Брэсцкай сабраны подпісы больш 1000 гараджанаў. Гэта менавіта тыя людзі, якія доўгі час карыстаюцца яго паслугамі.

Вось што сказаў жыхар Слоніма спадар Мікалай:

– Ведаеце, тут усё зручна для жыхароў мікрараёна. На якасць тавараў і абслугоўвання ніколі ніякіх скаргаў. І калі мы гаворым аб развіцці прыдарожнага сервісу, то чаму слонімскія ўлады яго знішчаюць?

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram