Главная » BY, Культура, Могилев

Юры Шаўчук і “ДДТ” спявалі ў Магілёве

7 июля 2009 Комментариев нет

Такога відовішча ў горадзе не было даўно: канцэрт расійскага гурта сабраў на Савецкай плошчы каля 5 000 жыхароў.

Выступ “ДДТ” у Дзень Незалежнасці пачаўся каля 20.00, хаця пачатак быў анансаваны на 18.00. Дзве гадзіны натоўп падагравалі  выканаўцы розных жанраў: поп, рэп, рок. Не сказаць, каб яны мелі вялікі поспех у публікі, яле і абыякавымі людзей не пакінулі. Агульна акцыя мела назоў “Хваля пазытыву”, і арганізатарам яе была кампанія “Велком”.

Свой выступ Юры Шаўчук пачаў з віншаванняў. Ён адзначыў, што ніякія палітыкі не могуць пасварыць два народы, што ён і ягоныя дзеці ўжываюць беларускае малако, і што яно ім да смаку. Выступ доўжыўся дзве гадзіны. У перапынках паміж спевамі Шаўчук неаднарозова прамаўляў, як яму спадабаўся Магілёў і магілёўцы. А недзе пад канец заклікаў са сцэны: “Только не забывайте свой язык!”

Праход на канцэрт быў адносна вольны: з боку Першамайскай вуліцы былі невялікія чэргі перад стацыянарнымі металашукальнікамі, а з боку Ленінскай можна было прайсці за адну хвіліну – там міліцыя карысталася ручнымі прыладамі.

Нагадаем дарэчы, што ў 1991 годзе ў фінале рок-каранацыі ў Расіі беларускі гурт “Мроя” (цяперашні “НРМ”) перамог гурт “ДДТ” і атрымаў першае месца. Лёс склаўся так, што “НРМ” аказалася не толькі ва ўмовах фактычна забароненага гурта (выступаць ім дазволілі толькі пару гадоў таму), але яшчэ і ва ўмовах айчыннага шоў-бізнэсу – якога фактычна няма.

– Спевы “ДДТ” маюць большую актуальнасць у Беларусі, чым у Расіі. Асабліва “Родина”, “Я ввязался в бой”, “Революция”, – кажа Ігар Барысаў, палітолаг, аматар гурта “ДДТ”. –  Зразумела, калі б гісторыя склалася па іншаму, магло б быць так, што не “ДДТ” запрашалі б у Беларусь, але “НРМ” запрашалі ў Маскву, бо, на маю думку, кампазіцыі “НРМ” вельмі актуальныя для цяперашняй Расіі. Я вельмі ўдзячны Юры Шаўчуку за тое, што ён прыехаў да нас і хоць завуалявана, але прамовіў са сцэны словы падтрымкі тым, хто думае інакш.

Будзем спадзявацца, што дажывем да таго часу, калі беларускія зоркі будуць зарабляць грошы ў іншых краінах, і вырастуць у нас гурты, якія атрымаюць не меншую папулярнасць, чым “ДДТ”.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram