Главная » BY, Витебская, Культура

Павел Севярынец лічыць літаратуру “сур’ёзнай зброяй”

10 июля 2009 Комментариев нет

У віцебскім “Еўрапейскім клубе”, заснаваным паводле ініцыятывы тутэйшых прыхільнікаў А.Мілінкевіча, прайшла творчыя сустрэча з палітыкам, пісьменнікам і журналістам Паўлам Севярынцам.

Павел – ураджэнец Віцебшчыны. Ён нарадзіўся ў Оршы, а юнацтва правёў у абласным цэнтры. Згадаўшы тыя гады, Павел распавёў, што яны з сябрамі, якія жылі па суседству, заснавалі ў раёне Віцебска свабодную дзяржаву: намалявалі мапу, “увялі” асобныя грашовыя адзінкі, вырашылі, што дзяржаўнай мовай будзе беларуская. Калі пара гульняў мінула, мара пра дзяржаўную незалежнасць Беларусі так і засталася.

–  За сваё жыццё я напісаў некалькі кніг, – кажа спадар Севярынец. – Адна з іх, “Люблю Беларусь!”, можа нават лічыцца даведнікам: там ёсць звесткі пра беларускіх дзеячоў, асаблівасці культуры, палітыкі, грамадскага жыцця на нашай зямлі цягам стагоддзяў. А цяпер я працую над самай значным для мяне творам, пішу раман. Бо ўжо час брацца за сур’ёзную зброю, якой ёсць мастацкая літаратура.

Нягледзячы на тое, што бацькі Паўла Севярынца жывуць у Віцебску, сам ён бывае тут даволі рэдка: часцей падарожнічае, актыўна займаючыся справамі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Таму і госцем Еўрапейскага клуба ён стаў упершыню, і розных пытанняў да яго было шмат. Тычыліся яны як яго палітычнай, так і творчай дзейнасці, бо шмат хто з прысутных быў знаёмы з ягонымі артыкуламі і кнігамі.

sevjarinec-pavel-vitebsk

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram