Главная » BY, Брестская, Политика

Мікалай Статкевіч пачаў арганізацыйную працу

13 июля 2009 Комментариев нет

Лідэр “Еўрапейскай кааліцыі”, абраны кандыдатам на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Кангрэсам еўрапейскага выбару, наведаў Брэст.

Паводле слоў спадара Статкевіча, гэта ён зрабіў дзеля таго, каб пачаць арганізацыю абласнога штаба, а яшчэ таму, што ў горадзе ёсць незалежная газета “Брестский куръер”. А вось што сказаў кандыдат у прэзідэнты чытачам regionby.org.

– Чаму не адпачываецца летам, як усім еўрапейскім палітыкам?

– Рэч у тым, што Беларусь на мяжы дэфолту. Невядома, у які дзень ён грымне. А ў дэмакратычных сілаў ні стратэгіі, ні лідэраў, ні заяўленага жадання і волі змагацца.

– Якраз у гэтым пункце вы як кіраўнік партыі “Народная Грамада” бачыце сваё адрозненне ад іншых беларускіх палітыкаў з прэзідэнцкімі амбіцыямі?

– Махатма Гандзі вучыў сваю дачку Індзіру: палітыка – гэта воля і рашучасць. У нашай сітуацыі гэтае выслоўе асабліва дарэчы. І на Кангрэсе еўрапейскага выбару мы прынялі стратэгію, якая патрабуе ад кандыдата ў прэзідэнты менавіта такіх якасцяў. Мы былі гатовыя да кампрамісаў, да размоваў, мы стварылі шырокі аргкамітэт, у які ўваходзілі і АГП, і “Рух за Свабоду”, і БХД. Але калі мы падыйшлі да Кангрэса са стратэгіяй,  якая вымагала ад кандыдата ў прэзідэнты, што ён павінен абараняць сваю перамогу ва ўмовах фальсіфікацый, не зважаючы на асабістую небяспеку,  – чамусьці арганізацыі пачалі знікаць з аргкамітэта. Аднак мы дойдзем да канца. І цяпер гатовыя дамаўляцца з тым кандыдатам, якога пачынаюць выбіраць Аб’яднаныя Дэмакратычныя Сілы. Мы ім паўтараем: пачніце са стратэгіі!

– Дзе ж выйсце з цяперашняй палітычнай сітуацыі?

– У нашай стратэгіі. Яна мае на ўвазе, што фальсіфікацыі непазбежныя і спыніць іх могуць толькі грамадзяне Беларусі, калі выйдуць на вуліцы. Найперш гэта будуць маладыя, адукаваныя гараджане, што займаюцца прыватным бізнэсам, працуюць на  прыватных прадпрыемствах, тыя, каго завуць еўрапейскімі беларусамі. Ім трэба прапанаваць прывабную платформу еўрапейскай інтэграцыі Беларусі і лідэра, у якога яны  павераць, лідэра, які не збочыць, будзе змагацца за перамогу не зважаючы ні на што.

– У чым розніца паміж “еўрапейскімі кааліцыямі” Статкевіча і  Мілінкевіча?

– Мяркую, што “Рух за Свабоду” Мілінкевіча з’яўляецца грамадскім праваабарончым аб’яднаннем. Гэта шляхетны накірунак працы “трэцяга сектара”. Тое, што яны змагаюцца за правы чалавека ды й яшчэ вядуць праеўрапейскую агітацыю, вельмі добра. Але ж справа палітыкаў змагацца за ўладу пры любых умовах. І тады галоўнае, каб прадстаўнікі “трэцяга сектара”, якія больш схільныя да кампрамісаў з уладай, не сунуліся ў палітыку. Яны ж не збіраюцца змагацца. У 2006 годзе 19 сакавіка, калі трыццаць тысяч прыйшлі на плошчу гатовыя змагацца, – атрымалася, што ў іх няма лідэраў. Каб яны гэта ведалі, самі спасярод сябе вылучылі б лідэраў. А так ім сказалі: у вас ёсць лідэры. Некаторыя з кандыдатаў у прэзідэнты нават  казалі: мы жыцця не пашкадуем для перамогі дэмакратыі. А потым праз паўтары гадзіны падманулі людзей. Прыйшлі: усё, пар у свісток. Разыходзьцеся.

Спадар Статкевіч мяркуе спачатку аб’ездзіць абласныя цэнтры. Аднак наступным ён наведае добра знаёмы яму па трохгадовым абмежаванні волі горад Баранавічы. Да так званай “хіміі” палітыка прысудзілі за арганізацыю пратэстаў супраць зладжанага ўладамі рэферэндума 2004 года.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram