Главная » BY, Брестская, Культура

У мінскіх ліцейшчыкаў няма “у” кароткага

4 августа 2009 2 комментария

На бронзавых дошках вакол помніка ў гонар Брэста змешчаны тэксты, на якіх коратка пададзены звесткі аб гісторыі города. На вялікі жаль, там шмат памылак.

pamjatnik-brest

Асноўная частка іх тычацца літары “ў”. Ёсць і іншыя недакладнасці: “Днепра-Бугскі” (правільна “Дняпроўска-Бугскі”), “асвЯчана” (правільна “асвЕчана”) і гэтак далей. Што будзе з гэтымі памылкамі, паведаміў намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Васіль Кавальчук:

– Ужо зроблен аналіз тэкстаў. Дарэчы, папярэдне яны праходзілі экспертызу спецыялістамі кафедры беларускай мовы Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна. Тое, што няма “у” кароткага, недапрацоўка мінскіх ліцейшчыкаў. Да 10 жніўня ўсе памылкі будуць папраўлены. Яшчэ раней знікне надпіс на адной старонцы кнігі, што ў руках летапісца, там, дзе ёсць некалькі прозвішчаў, у тым ліку старшыні гарвыканкама. Гэта была ініцыятыва самого скульптара, ні з кім не ўзгодненая. Я вельмі ўдзячны гараджанам за тое, што яны так уважліва ставяцца да помніка. Мы разам выправім усе памылкі.

Вечерний Брест

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

2 комментария »

  • Витя Могилевский пишет:

    чаво к людзям прыстали. ну сами посматрице на сваю клавиатуру. ци есть там ваша у-кароткае? у меня нет. ни на адной клавиатуре нет. вот рабацяги з лицейки и не стали ламаць галаву и поставили ту литару, каторая была

  • Крытык Крытыкаў пишет:

    Ну пасматрэл на сваю клаву, вІЦЯ. Мацаю па-беларуску, бачыш? Дзьве ёсьць прымаўкі беларускія. Хто хоча адбіцца ад сабакі, шукае кія. Хто хоча адбіцца ад работы, шукае адгаворку. Другая карацейшая: Скажы г… — вось і яно. (маю наўвазе не асобаў, а праблему беларускай мовы).

Реклама от RedTram