Главная » BY, Брестская, Политика

Выкладчыкаў вымушаюць падтрымліваць Козіка

17 августа 2009 Комментариев нет

Кіраўніцтва Брэсцкага універсітэта не ўхваляе ўступленне сваіх супрацоўнікаў у незалежны прафсаюз.

Як паведаміў старшыня суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце Валянцін Лазарэнкаў, чальцаў прафсаюза адклікаюць з адпачынка і праводзяць з імі гутаркі на прадмет выхаду з прафсаюза. Займаецца гэтым прарэктар Ганна Сендзер.

Прафсаюзнік выказаў наступнае меркаванне:

– Напэўна, ёсць нейкі загад разабрацца з прафсаюзам:  ці то з міністэрства, ці то рэктара. Я перачытаў афіцыйную прэсу, газету афіцыйнай Федэрацыі Прафсаюзаў “Беларускі час”. Там старшыня Леанід Козік агучыў прапанову: “узбуйніць” прафсаюзы, каб большыя паглынулі меншыя, і гэтак далей…

Летась шантаж адміністрацыі універсітэта меў вынікам тое, што арганізацыя паменшылася на два дзясяткі чальцаў.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram