Главная » BY, Гродненская, Экономика

Бананы й ананасы з Гарадзеншчыны

18 августа 2009 Комментариев нет

Вытворчае падраздзяленне “Зелянгас” Лідскага ДУП ЖКГ патанае ў кветках, пахах і лацінскіх назвах шматлікіх парод дрэў і кустарнікаў.

Дырэктар прадпрыемства Андрэй Ніціеўскі суправаджае нас па зялёнаму аазісу і кідае нібы незнарок: “Вы б наведаліся да нас вясной” – і жмурыцца ўсмешкай, быццам абяцаючы уразіць нас дзівам, нечым такім, чаго мы не бачылі. І сапраўды ўразіў. Прывёў ў цяпліцы, а там – бананы, ананасы, лімоны, кава, інжыр. Нібы ў Ліду з’ехаў куточак Афрыкі ці Паўднёвай Амерыкі.

– Безумоўна, – тлумачыць дырэктар, – гэтыя цытрусавыя можна вырошчваць у прамысловых маштабах, але толькі ў цяпліцах. Праўда, выгады ад такой дзейнасці не будзе ніякай. Сабекошт такіх пладоў будзе намнога вышэй за тыя, што прывозяцца з поўдня. Гэтыя расліны патрабюць шмат цяпла, а сёння яно даволі дарагое.

– Цікава, а якія вашы ананасы і лімоны на смак?

– Яны смачнейшыя, мякчэйшыя і саладзейшыя за тыя, што вы звычайна купляеце ў крамах. Справа ў тым, што ў паўднёвых краінах плады збіраюць крыху зеленаватымі, недаспелымі, каб давезці да краін-імпарцёраў. А нашы спеюць на дрэве, таму і больш прыемныя, без кіслінкі. Але мы вырашылі прадаваць у нашых магазінах не плады, а расаду гэтых экзотаў. Яны добра растуць у хатніх умовах, і людзі з задавальненнем іх набываюць.

Такая вытворчая тактыка прыносіць “Зелянгасу” грошы. На сённяшні дзень рэнтабельнасць падрадзялення ЖКГ складае больш за сем працэнтаў, што для такіх “зялёных” вытворцаў вельмі нядрэнны паказчык. І ўвогуле дзякуючы “Зелянгасу” Ліда ператварылася ў адзін з самых кветкавых гарадоў Беларусі. Тут на кожнага жыхара горада прыходзіцца кветак у шэсць разоў больш, чым у Мінску. Паставілі лідчукі і своеасаблівы рэкорд: стварылі суцэльную клумбу даўжынёй два кіламетры.

А пачалося ўсё з прыходам на прадпрыемства выпускніка аграрнага універсітэта Сяргея Ярашэвіча. Улюбёны ў зямлю і ва ўсё, што на ёй расце, ён у сябе дома эксперыментаваў з такімі экзотамі. Гэтую жарсць перанёс у “Зелянгас” і цяпер сустракае цэлыя экскурсіі тых, хто жадае вырошчваць іх у сваіх цяпліцах і кватэрах.

Калі глядзіш на пузаты ананас, дык не верыцца, што і яго можна выпеставаць у беларускай хаце.

– Можна, – сцвярджае Сяргей. – Ты купляеш ананас у магазіне, зразаеш макукшку і садзіш у зямлю. Ён пачне расці, але пладаносіць не будзе. Таму трэба стымуляваць.

– Як?

– А вось гэта камерцыйная тайна, – падыходзячы, гаворыць дырэктар.

І спрачацца з ім няма як, бо як кіраўнік ён мае рацыю.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram