Главная » BY, Гродненская, Общество

Як у Гродне “абмеркавалі” праект смеццезавода

21 августа 2009 Комментариев нет

Улады паставілі жыхароў перад фактам: месца будоўлі ўжо выбрана, таму абмеркавання важнага для горада пытання, па сутнасці, не было.

Людзі йшлі ў гарвыканкам на грамадскае абмеркаванне праекта, але чыноўнікі назвалі мерапрыемства “слуханнямі” і паведамілі прысутным, што месца будаўніцтва ўжо вызначана без іх. У чым жа быў сэнс мерапрыемства? Людзей сталі супакойваць і запэўніваць, што гэта будзе экалагічна бяспечнае прадпрыемства: на ім пабытовыя адходы будуць не перапрацоўваць, а толькі сартаваць, выбіраючы для перапрацоўкі шкло, пластык, метал, паперу. Астатняе закапаюць на месцы.

Некаторых гараджанаў абурыў аргумент чыноўнікаў: палігон для смецця, які ўжо дзейнічае ў раёне Рагачоў і Выселак, разлічаны на дзевятнаццаць гадоў, а калі частку смецця з завода будуць адпраўляць на перапрацоўку, палігон зможа праіснаваць усе сорак гадоў. “І мы ўвесь час будзем дыхаць гэтым смуродам?” – пайшла рэпліка з залы. “Ніякіх комінаў, ніякага дыму, шкодных выкідаў і забруджвання паветра не будзе”, – сцвярджалі чыноўнікі.

Яны таксама паведамілі, што да апошняга часу разглядаліся дзве пляцоўкі для будаўніцтва. Другая знаходзіцца за дзейным заводам другаснай сыравіны  і недалёка ад прадпрыемства “Азот”. Адразу ўзнікла пытанне: чаму ад яе адмовіліся? Туды было б бліжэй вазіць смецце, тым больш тэрыторыя вакол “Азота” даўно з’яўляецца санітарнай зонай. У адказ прагучала такая аргументацыя: пашыраць санітарную зону і ствараць палігон для смецця ў гэтым месцы немэтазгодна з эканамічных прычын, бо тады спачатку прыйшлося б звозіць сюды смецце, сартаваць яго на новым заводзе, а потым палову адходаў везці праз увесь горад у Рагачы, каб там хаваць.

Чыноўнікі запэўнівалі, што калі праект будзе гатовы, ён пройдзе ўсе экспертызы, у тым ліку і ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў, паколькі Сусветны банк адмовіцца фінансаваць будаўніцтва, як ўбачыць нейкія парушэнні адносна чысціні навакольнага асяроддзя. Трэба сказаць, што ўлады абавязалі гарадскія арганізацыі прыслаць сваіх прадстаўнікоў, каб стварыць ілюзію “грамадскага абмеркавання”. Найбольш актыўныя з іх пачалі прапаноўваць: каб гродзенцаў не палохаў новы завод, трэба яго называць не “смеццеперапрацоўчым”, а проста – “для сартавання смецця”. Маўляў, гучаць тады будзе “менш пагрозліва”.

Пабудуюць прадпрыемства за горадам, каля вёсак Рагачы і Выселкі (гэта зусім блізка ад беларуска-польскай мяжы). З жыхарамі вёсак ніхто не раіўся, улады толькі сабралі сход у горадзе, што было ўмовай Сусветнага банка, які выдаткоўвае на будаўніцтва 41 мільён долараў (з адтэрміноўкай на два гады да пачатку выплаты крэдыту, які трэба будзе пакрыць за 15 гадоў).

Што паказала гродзенскае “абмеркаванне”? Тое, што чыноўнікі не любяць і не жадаюць па-сапраўднаму, а не для “галачкі”, праводзіць такія размовы, тым больш раіцца з людзьмі, якіх турбуюць экалагічныя ды іншыя важныя праблемы. Іначай кажучы, улады проста перашкаджаюць ініцыятывам знізу, калі людзі хочуць выказаць сваю нязгоду. Нядаўнія прыклады таму: праект будаўніцтва атамнай АЭС на Астравеччыне і разбурэнне старых дамоў у гістарычным цэнтры Гродна.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram