Главная » BY, Гродненская, Культура

«Песня пра зубра» коштам у 3 500 еўра

4 сентября 2009 Комментариев нет

У Гродне калегі-мастакі і сябры па жыцці Аляксандр Сільвановіч і Юры Якавенка здолелі прывабіць на сваю новую выставу “Alfabet” шмат гледачоў.

А.Сільвановіч сказаў, што зрабіў серыю карцін, у якіх асноўным знакам была літара. Называюцца яны “Піраміда”, “Паляванне”, “Лабірынт”. Менавіта літара злучыла жывапіс аднаго сябра і графіку другога.

Частка Сільвановіча называецца “Брама”, праз якую мастак нібы запрашае публіку зазірнуць у яго ўнутраны свет. Менавіта таму важнасць набываюць выявы вежы і лабірынту. Ён таксама прадставіў пяць карцін, што прысвячаюцца людзям, якія кожны па-свойму паўплывалі на яго светапогляд. Гэта – Малевіч, Гаўдзі, Леанарда, Караткевіч і Параджанаў. Засталіся яшчэ іншыя асобы, таму Аляксандр хоча працягнуць тэму пазней.

Юры Якавенка стварыў два раздзелы выставы: “Руны” і “Кніга”. Ім зроблены спробы стварыць свет Сярэдневечча і эпохі Адраджэння. Мастак зазначыў:

– Уплыў скандынаўскіх і германскіх плямёнаў на пачатковым этапе на нашай тэрыторыі быў вялізным. Першыя хрысціяне, якія паявіліся на гэтай зямлі, былі нарвежцы, скандынавы. Першыя храмы, што былі пабудаваны ў Полацкім княстве, гэта – іхніх рук справа. Я таму і ўзяўся за гэтыя знакі, што для мастака тут неверагоднае поле для фантазіі. Тым больш, з цягам часу руны самі ператварыліся ў сімвалы і па-іншаму ўжо не ўспрымаюцца.

Але самай важнай часткай праекту са свайго боку Юры Якавенка лічыць кнігу “Песня пра зубра” аўтарства Міколы Гусоўскага. Мастак перакананы: радзімай вялікай паэмы, што ўпершыню на ўсю Еўропу паведаміла пра нашы традыцыі, прыроду, дзяржаўнае кіраванне, тэрыторыю краіны, была менавіта Італія. Згодна легендзе, паэма была замоўлена Папам Рымскім Львом Х. Юры Якавенка лічыць, што ніхто не стаў бы дарыць Папу рукапіс, аднак кніга тады не была выдадзена. Таму мастак разам з італьянскімі сябрамі вырашыў надрукаваць яе на мове арыгіналу –  лацініцы – менавіта ў Італіі, а затым падараваць яе Ватыкану. Гэта і было зроблена сёлета.

Са 150 экземпляраў паэмы тры падараваны беларускім установам, у тым ліку Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею. Гэта кніга для калекцыянераў, бо каштуе яна вельмі дорага: 3 500 еўра за адзін асобнік.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram