Главная » BY, Культура, Могилев

Рупліўцы роднае мовы на Магілёўшчыне

7 сентября 2009 Комментариев нет

Улады вобласці распрацоўваюць комплекс мер па прапагандзе беларускай мовы. Адна з прапаноў – аб’явіць 2010 Годам роднай мовы.

bel_movaЗаклік выратаваць беларускую мову, якую ЮНЭСКА прызнала блізкай да знікнення, пачула кіраўніцтва рэгіёна. Комплекс мер па прапагандзе мовы, які цяпер распрацоўваецца, у першую чаргу датычыцца сфер адукацыі і культуры: беларускія дні ў дзіцячых садках, творчыя конкурсы, беларускамоўныя афішы і г.д.

Мяркуецца, што ў магілёўскіх тэатрах будзе больш спектакляў на беларускай мове. Аднак у гэтым сезоне ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры не з’явіцца ніводнага новага беларускамоўнага спектакля.

Затое сёлета ў цэнтры Магілёва пачало працаваць новае летняе кафэ “Карчма на шклоўскім базары”, дзе народны стыль дапаўняе меню на беларускай мове. Паводле планаў, цэннікі ў крамах і меню ў кавярнях зробяць на дзвюх мовах. А шыльды ўстаноў культуры яшчэ да канца гэтага года павінны быць перапісаны па-беларуску.

Гэтаксама ёсць прапанова рэкамендаваць кіраўнікам вобласці і сельскіх раёнаў прамаўляць па-беларуску на ўсіх урачыстых мерапрыемствах.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram