Главная » BY, Могилев, Политика

Ваенные атрымліваюць узнагароды ў мірны час

9 сентября 2009 Комментариев нет

За “ўзорнае выкананне службовых абавязкаў” Аляксандр Лукашэнка загадаў узнагародзiць медалямі супрацоўнікаў Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Загад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №416 быў падпісаны 6 жніўня 2009 года. Кожны з адзначаных у ім атрымаў медаль “За бездакорную службу”.

У прэзідэнцкім цэнтры, як сведчыць дакумент, чатыры упраўленні, у кожным з якіх, мінімум, два аддзелы, а ў кожным аддзеле не меней за два сектары ці групы. Усяго адзінаццаць узнагароджаных. Сярод іх – чатыры маёры, шэсць падпалкоўнікаў і адзін капітан, які займае пасаду вадзiцеля аддзела матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння цэнтра.

Нагадаем, што ў красавіку 2009 года Прэзідэнт таксама загадам узнагародзіў сем супрацоўнікаў гэтага ж цэнтра.

На гэты раз узнагароды атрымалі:

  • Маркiяновiч В.А., намеснiк начальнiка 4-га ўпраўлення Аператыўна-аналiтычнага цэнтра пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь (далей ААЦ), палкоўнiк;
  • Ашкелянц Г.У., галоўны спецыялiст 2-га аддзела 3-га ўпраўлення ААЦ, маёр;
  • Гайдар Р.В., галоўны iнспектар аддзела кадравага i iдэалагiчнага забеспячэння ААЦ, маёр;
  • Жарнасек С.В., галоўны спецыялiст 2-га сектара 1-га аддзела 4-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк;
  • Зубко С.I., начальнiк 1-га аддзела 2-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк юстыцыi;
  • Кузьменка М.А., галоўны спецыялiст 1-га сектара 2-га аддзела 4-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк;
  • Лемяшэўскі А.Ю., начальнiк сектара 1-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк;
  • Макаранка Д.М., вадзiцель аддзела матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ААЦ, капiтан;
  • Рошчын А.Ю., начальнiк 1-га сектара 1-га аддзела 2-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк;
  • Сушкевiч А.В., намеснiк начальнiка 1-га ўпраўлення ААЦ, маёр;
  • Талкачоў А.А., намеснiк начальнiка аддзела матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ААЦ, маёр;
  • Тачоны А.В., начальнiк 2-й групы 2-га аддзела 3-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram