Главная » BY, Витебская, Культура, Темы

У Полацку змагаюцца супраць усталявання помніка вайне 1812 года

21 сентября 2009 Комментариев нет

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці горада выступілі са зваротам аб стварэнні ініцыятыўнай групы з больш шырокага кола беларусаў за ўсталяванне Помніка беларускім героям замест помніка, што ўшаноўвае памяць часоў Расійскай імперыі.

Паважаныя спадары!

Калі народ не шануе сваіх герояў, то яго прымусяць шанаваць герояў іншых народаў. Гэта гістарычная формула нагадвае пра нашы абавязкі перад продкамі. Тое, што мы маем магчымасць жыць на сваёй зямлі ў сваёй дзяржаве, з’яўляецца плёнам змагання многіх папярэдніх пакаленняў беларусаў. Многіх мы ведаем, але яшчэ больш з іх засталіся невядомымі і цяпер нідзе і нікім не ўшанаваныя. Беларусаў шануюць і паважаюць іншыя народы, бо многія беларусы дапамагалі ім у здабыцці іх незалежнасці і свабоды. Полацак найперш як горад-калыска беларускай дзяржаўнасці заслугоўвае таго, каб менавіта тут быў усталяваны помнік ўсім беларускім героям, якія ахвяраваліся за сваю дзяржаву і дапамаглі іншым народам.

У Расіі ўжо ёсць помнікі, якімі ўшанаваны яе вайскоўцы часоў вайны 1812 года. За грошы расійскага ваеннага ведамства і беларускага падаткаплацельшчыка адбудоўваецца такі ж і ў Полацку. Аднаўленне яшчэ аднаго такога помніка на тэрыторыі незалежнай Беларусі не нясе гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народу. Тут даўно ўжо не тэрыторыя Расійскай імперыі. Агульнавядома, што беларусы змагаліся ў той вайне як на расійскім, так і на французскім баку. Таму, з нашага гледжання, неабходна таксама ўшанаваць і тых беларусаў з войска Напалеона. Дык што, будзем прасіць таксама французаў, каб яны тут паставілі свой помнік?

Не! Не французы і расійскае ваеннае ведамства павінны гэта вырашаць.  Гэта павінен вырашаць сам беларускі народ. Бо ён ёсць крыніца ўсякай улады ў нашай дзяржаве згодна з Канстытуцыяй. Мы павінны шанаваць сваіх герояў. Мы патрабуем замест помніка вайны 1812 года пабудаваць у Полацку ПОМНІК БЕЛАРУСКІМ ГЕРОЯМ. Тым Героям, якія ў розныя часы ахвяравалі сабою дзеля бацькаўшчыны. Гэты помнік будзе аднолькава блізкі як сівому ветэрану апошняй вайны, так і малому школьніку, які толькі пачаў вывучаць гісторыю роднага краю.

І калі расійскі бок яго часткова прафінансуе – гэта будзе невялікая падзяка з боку Расіі за ахвяры беларусаў на яе карысць за ўсе часы.

Гэтым зваротам мы, прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Полацка,  хочам аб’яднаць беларускіх патрыётаў – палітыкаў, чыноўнікаў, гісторыкаў, літаратараў, мастакоў, простых грамадзянаў, якія не на словах, а на справе гатовы быць гаспадарамі ў сваім доме.

Не помнік чужой вайне – а помнік сваім героям !

Заклікаем далучацца да нашай ініцыятыўнай групы!

Для гэтага зарэгіструйцеся на электроннай пошце (прозвішча, імя і нумар мабільнага тэлефона): pomnikgeroiam@gmail.com

Макет памятника Героям войны 1812 года в Полоцке

Макет памятника Героям войны 1812 года в Полоцке

Справка Regionby.org:

Памятник Героям 1812 года был открыт в Полоцке в 1850 году. Автором проекта являлся архитектор Фиксен. Монумент представлял собой пирамиду, увенчанную куполом с позолоченным крестом, вокруг которой стояли 8 чугунных колонн с куполами, на которых восседали золоченые орлы. Все это располагалось на постаменте цилиндрической формы. Высота памятника была 23,7 м, а общий вес достигал 221 т.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram