Главная » BY, Минск, Общество

Якасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі

21 сентября 2009 Комментариев нет

Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы і перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г. у рамках “Тыдня нефармальнай адукацыі-2009”.

Мэтай круглага стала з’яўляецца арганізацыя адкрытай і публічнай дыскусіі, якая дазваляе прэзентацыю розных пазіцый, мажлівасць крытыкі і ўзгаднення меркаванняў і праграмм дзеянняў у пошуку адказаў на пытанні:

  • Ці патрэбна шукаць новыя арганізацыйныя формы ў новых умовах, альбо належыць працягваць развіваць пачатыя раней ініцыятывы??
  • Ці павінна нефармальная адукацыя быць скіраванай на задавальненне разнастайных патрабаванняў насельніцтва, альбо яго задача заключаецца ў фарміраванні гэтых патрабаванняў і пашырэнні гарызонту ўяўленняў, ідэй і ладаў жыцця?
  • Ці належыць падтрымліваць альтэрнатыўнасць фармалізаванай і нефармальнай адукацыі, альбо неабходна імкнуцца да сумесных дзеянняў і мэтаў?

Абмеркаванне будзе арганізавана ў фармаце трох панэльных дыскусій па наступных тэмах:

  1. Паляпшэнне якасці жыцця: роля, месца і мажлівасці нефармальнай адукацыі
  2. Шляхі развіцця і метады нефармальнай адукацыі ў паляпшэнні якасці жыцця
  3. Суб’екты нефармальнай і фармалізаванай адукацыі: узяемадзеянне і бар’еры

У кожнай панэльнай дыскуіі будуць прадстаўлены па два кароткія даклады, якія адлюстроўваюць розныя пазіцыі, — гэтыя выступы стануць падмуркам для разгортвання агульнай дыскусіі. Для прэзентацыі дакладаў запрошаны эксперты ў галіне нефармальнай адукацыі і якасці жыцця з Беларусі, Латвіі, Германіі, прадстаўнікі беларускіх арганізацый нефармальнай адукацыі, бізнэс-адукацыі, а таксама прадстаўнікі розных ініцыятыў у галіне нефармальнай і фармалізаванай адукацыі.

Агранізатарамі мерапрыемства выступілі: ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”, ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, ГА “Хрысціянская садружнасць дарослых і дзяцей”, МГА “Фокус-група”, МГА “Адукацыя без межаў”.
Інфармацыйны партнер круглага стала – сайт “Наше мнение

Чытайце больш падрабязна пра месца і час правядзення круглага стала, а таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія адбудуццца ў рамках “Тыдня нефармальнай адукацыі-2009”.

Каардынатар мерапрыемства:
Юлія Галіноўская
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram