Главная » BY, Гомельская, Общество

Гатэль “Светлагорск” яшчэ працуе па савецкіх правілах

22 сентября 2009 Комментариев нет

Пасяліцца ў адзін нумар разнаполыя грамадзяне могуць без штампа ў пашпарце, аднак калі ў іх мясцовая прапіска, дык месца ім не дадуць.

За тлумачэннямі мы звярнуліся да кіраўніка гатэля Людмілы Пятроўны Маскальчук-Кузьмінок.

– Людміла Пятроўна, у мяне да вас пытанне: ці магу я пасяліцца ў вашым гатэлі са светлагорскай прапіскай?

– Са светлагорскай прапіскай? Не.

– А чаму?

– Таму што мясцовых не сялю, гатэль для іншагародніх.

– А якім нарматыўна-прававым дакументам вы кіруецеся ў гэтым пытанні?

– А навошто вам гэта ведаць? І якая патрэба мясцовым сяліцца ў гатэлі?

– Ну, напрыклад, сямейныя складанасці.

– Не мая праблема. Мне тут сямейныя скандалы не патрэбны і з гэтым я ўжо сутыкалася. Здымайце жыллё, кватэру.

– Гэта значыць, вы, па сутнасці, адмаўляеце ў аказанні паслуг?

– Гатэль для іншагародніх. Гэта тыповыя правілы па рэспубліцы. Мы яшчэ не прыйшлі да еўрапейскага ўзроўню.

– Але іншыя гатэлі, у тым ліку светлагорскія, селяць мясцовых жыхароў, і іх не турбуе, па якой прычыне чалавек захацеў наняць нумар.

– Ну як гэта не турбуе? Мяне гэта турбуе.

– Дык  чаму канкрэтна вы не селіце мясцовых жыхароў?

– Гатэль рыхтуецца да рамонту. У гатэле няма месцаў.  Мы працуем па лістам-брані. Я не ў стане забяспечыць горадабудаўнічыя прадпрыемствы – буду я пераходзіць на фізічныя асобы! Вось калі рамонт будзе, тады можа быць…

– Дзякуй. Жадаю вам поспехаў у справах і ўсе ж такі выходзіць на еўрапейскі ўзровень.

– Усяго добрага. Да пабачэння.

Тым не менш, гатэль ВА “Хімвалакно” у тым жа горадзе Светлагорске прадастаўляе магчымасць засяліцца ўсім, не залежна ад прапіскі ў пашпарце. У гатэлях “Магілёў” і “Віцебск” увогуле здзівіліся, што такое магчыма, і з радасцю запрасілі да сябе, узгадніўшы перад гэтым наяўнасць вольных нумароў.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.