Главная » RU, Минск, Экономика

Замест “чарніла” будзем піць пладовае віно палепшанай якасці

25 сентября 2009 Комментариев нет

У Беларусі зменены квоты на выраб алкагольнай прадукцыі.  Выраб  “чарнілаў” паменшаны на 8,2 працэнта, але віно пладовае мацаванае марачнае палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі вырабляць дазволена болей на 31 працэнт.

“Марачныя – гэта высакаякасныя віны, што выпрацоўваюцца з пладоў пэўных гатункаў, характарызуецца тонкасцю смаку і водару і вытрымліваюцца перад рэалізацыяй не менш за адзін год” – такое азначэнне даецца ў метадычным дапаможніку па агульнай тэхналогіі прамысловай галіны.

Хаця квоты на выраб алкаголю прымаюцца штогод, ніхто не забараняе Савету Міністраў на працягу года іх змяняць. Такім чынам, 18 жніўня Савет Міністраў РБ сваёй пастановай №1076 мяняе раней прынятыя квоты на выраб алкагольнай прадукцыі ў 2009 годзе.

Акрамя віна мацаванага, змены кранаюць таксама квоты на гарэлку і лікёра-гарэлачныя вырабы. Яны паменшаны на 0,6 працэнта да 16 179 тыс. дэкалітраў па Беларусі. На выраб віна вінаграднага квоты паменшаны на 1,2 працэнта да 3 640 тыс. дэкалітраў (адзін дэкалітр, ці дал, роўны 10 літрам).

Што датычыцца павелічэння квот на выраб, то лідэрства тут захапілі каньяк і віскі: іх стане болей на 1,9 працэнта (павелічэнне да 275 000 дал) і 57 працэнтаў (скачок з 14 000 да 22 000 дал), адпаведна. Такія напоі, як ром і тэкіла, раней увогуле не мелі квот на выраб у Беларусі. Цяпер іх дазволена вырабіць да канца 2009 года па 3 000 дэкалітраў кожнага. Квота на выраб гэтых двух напояў дадзена толькі канцэрну “Белдзяржхарчпрам”.

Тым не менш, лідэрамі па квотах на выраб з’яўляюцца гарэлка  і звычайнае “чарніла”. Апошняга ў Беларусі ў 2009 годзе дазволена вырабіць 17,7 мільёнаў дэкалітраў. Каб адчуць гэтую лічбу, дастаткова ўявіць цягнік даўжынёй у 2 500 цыстэрнаў.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram