Главная » BY, Брестская, Культура

Хутка ўбачым новы фільм пра Брэсцкую крэпасць

26 сентября 2009 Комментариев нет

На  расійскія грошы здымаюць фільм-рэканструкцыю з рэальнымі прозвішчамі і задакументаванымі падзеямі.

Частку кальцавой казармы на Цытадэлі Мемарыяла аддалі пад павільён-муляж. Усё паказвае на вялікія, як для постсавецкай прасторы, грошы.

Непадалёку ад Холмскай брамы на Цытадэль крэпасці ўзведзены муляж брамы ў натуральную велічыню. Мост праз левы рукаў Мухаўца таксама прадубляваны. На мосце спаленая савецкая “палутарка”, сцены пакрытыя баявым куродымам.

– Фільм называецца “Брэсцкая крэпасць”, але гэта не рымэйк таго з шасцідзясятых гадоў, – распавядае рабочы з брыгады рэстаўратараў. – Здымаецца на грошы расійскай дзяржавы “Беларусьфільмам” і групай студый з Масквы, адна з іх “Centrepartnership”. Паколькі героі носяць не выдуманыя, а рэальныя імёны ўдзельнікаў абароны, то існуюць падвышаныя патрабаванні да праўдзівасці сітуацыі і канвы падзей. Рэжысёр Аляксандр Котт з двума “т” на канцы. З вядомых акцёраў Мярзлікін, Дзеравянка, яшчэ Ушакоў. Фільм гульнявы, самі аўтары называюць яго не мастацкім, а фільмам-рэканструкцыяй.

Заўважаю імкненне да дакладнасці: на муляжы Холмскай брамы польскі арол. Сапраўды, на арыгінале ён захоўваўся яшчэ і пасля вайны, потым здаўблі. Цікаўлюся пра “грошы ў чужой кішэні”. Мой суразмоўца тлумачыць:

– Я ведаю першую лічбу – тады казалі пра дзевяць мільёнаў даляраў у эквіваленце. Але фільм многа страціў. Скажу толькі, што скарацілі прыкладна сорак адсоткаў усіх натурных сцэн.

Фільм мае выйсці альбо да 9 мая наступнага года, што праблематычна, альбо да гадавіны пачатку вайны, дадаў мужчына і папрасіў не называць яго. Магчыма, хтось з беларусаў.

Нядаўна здымалі напад, і машыну скінулі ў рэку. Сёння здымаюць баі з другога боку крэпасці. У кастрычніку здымкі ў крэпасці завершацца. Нібыта гэта будзе другая серыя – адыход немцаў.

На мосце спаленая савецкая “палутарка”, сцены пакрытыя баявым куродымам

На мосце спаленая савецкая “палутарка”, сцены пакрытыя баявым куродымам

На муляжы Холмскай брамы польскі арол

На муляжы Холмскай брамы польскі арол

Адваротны бок муляжа Холмскай брамы

Адваротны бок муляжа Холмскай брамы

Які транспарт, такая і супраца: “Беларусьфільм” і “Мосфільм”

Які транспарт, такая і супраца: “Беларусьфільм” і “Мосфільм”

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram