Главная » BY, Культура, Могилев

Гран-пры “Анімаёўкі” заваяваў беларускамоўны мультфільм

29 сентября 2009 Комментариев нет

“Крыштальны аловак” ХІІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў атрымала стужка “Аповесць мінулых гадоў”.

Творчая група рэжысёраў “Беларусьфільма” пад кіраўніцтвам Ігара Волчака стварыла серыю мультфільмаў, якія прысвечаны гісторыі ўзнікнення гербаў беларускіх гарадоў. Трэцяя частка, якая была прадстаўлена днямі публіцы і журы на фестывалі ў Магілёве, прысвечана гербам Шклова і Полацка.

Гэта прарыў для фестывалю: за 12 гадоў гісторыі “Анімаёўкі” былі і такія часіны, калі ў конкурснай праграме не было прадстаўлена ніводнай анімацыйнай стужкі на роднай мове беларусаў.

Сёлета ў конкурсе бралі ўдзел 42 стужкі з 11 краін свету. Звычайна ўсе творчыя працы падзяляюцца на дзве часткі: маляўнічыя дзіцячыя мультфільмы і філасофскія прытчы ў чорна-белых фарбах. Што пераможа: эксперыментальная анімацыя з думкамі пра чалавецтва альбо традыцыйная дзіцячая радасць жыцця?

На “Анімаёўцы-2009” у творчай спрэчцы перамагла стужка, якая аднолькава цікава дзецям і дарослым. Старшыня журы Леанід Носыраў назваў “Аповесць мінулых гадоў” жывой гісторыяй.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram