Главная » BY, Гродненская, Общество

У гродзенскай Школе маладога журналіста адбыўся новы набор

29 сентября 2009 Комментариев нет

Конкурс, як у некаторыя ВНУ краіны, складаў два чалавекі на адно месца. У выніку, 28 юнакоў і дзяўчат залічаны на вучобу.

Заняткі пачынаюцца 29 верасня, а напярэдані адбылася пачатковая сустрэча з выкладчыкамі. Школа існуе пры недзяржаўнай арганізацыі “Трэці сектар”. Яе кіраўнік Вітаўт Руднік патлумачыў, што ШМЖ — не навучальная установа (напрыклад, у Гродзенскім універсітэце некалькі гадоў існуе аддзяленне журналістыкі), у ёй асноўная ўвага скіравана на практычныя заняткі. Моладзь будзе займацца сем месяцаў у дзвюх групах, каб даведацца, як праводзяцца рэдакцыйныя планёркі, як трэба браць інтэрв’ю і пісаць матэрыялы.

Каардынатар Школы маладога журналіста Хрысціна Марчук папярэдзіла: навучэнцы даведаюцца і пра больш складаныя рэчы – напрыклад, як праводзіцца журналісцкае расследаванне. Кіраваць групамі будуць рэдактары інтэрнэт-газеты і інтэрнэт-радыё “Твой стыль”: журналістка з вялікім вопытам Алена Раўбецкая і былая выпускніца ШМЖ Алеся Бяленік. Вітаўт Руднік папярэдзіў: залежна ад выкладчыка, заняткі будуць праводзіцца на беларускай або рускай мовах, а вось тэксты навучэнцы будуць рыхтаваць на беларускай мове. Паводле яго, за дванаццаць папярэдніх выпускаў ШМЖ скончылі каля двухсот пяцідзесяці маладых людзей. Прыблізна чвэрць з іх займаюцца журналістыкай і грамадскай дзейнасцю, многія працягваюць вучобу, у тым ліку за мяжой.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram