Главная » BY, Культура, Минск

Шведы не хочуць называць нас “белымі рускімі”

30 сентября 2009 Комментариев нет

Шведская Акадэмія навук вырашыла змяніць у шведскай мове словы, якія абазначаюць прыналежнасць да Беларусі. Замест ранейшага паняцця, якое было ўтворана ад словазлучэння “белая Расія”, у слоўнікі будзе ўнесена новае – ад назвы “Беларусь”.

Аб гэтым 29 верасня паведаміў Міхаэль Сэндэр (Michael Sender), музычны прадзюсер з Стакгольма і актывіст кампаніі за абнаўленне назвы “Беларусь” у шведскай мове.

– Толькі што я атрымаў ліст са Шведскай Акадэміі, якая публікуе нарматыўны Слоўнік шведскай мовы – слоўнік усіх слоўнікаў у Швецыі. Яны афіцыйна вырашылі замяніць «vitrysk» (ад “белая Расія”) на «belarusisk».

З часоў СССР назва Беларусі па-шведску – “Vitryssland”, што літаральна перакладаецца як “белая Расія”. Сёлета ў ліпені з адпаведным зваротам да ўраду і грамадства сваёй краіны звярнулася Шведская народная партыя (лібералы). Яны прапанавалі замест “Vitryssland” выкарыстоўваць “Belarus” – падобна таму, як назва гучыць у самой беларускай мове. Ініцыятыва была падтрымана і беларускімі аднадумцамі.

На меркаванне М. Сэндэра, рашэнне Шведскай Акадэміі з’яўляецца вялікім поспехам у гэтым пытанні:

– Зараз гэта з’яўляецца аргументам шведскаму ўраду змяніць асноўнае слова «Vitryssland» на «Belarus». Са слоўнікам на нашым баку гэта не павінна быць занадта цяжка.

Ён паведаміў, што 1 кастрычніка Шведская моўная рада (рэгулюючая арганізацыя па пытаннях мовы) вырашыць, ці рэкамендаваць ураду выкарыстанне «Belarus» замест  «Vitryssland».

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram