Главная » BY, Культура, Минск

«Нацыянальная ідэнтычнасць вачамі беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?»

8 октября 2009 Комментариев нет

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», а таксама лабараторыя «НовАК» і інстытут BISS запрашаюць на прэзентацыю, якая пройдзе 12 кастрычніка ў канферэнц-зале Princess I гатэля “Сrowne Plaza”.

Акцыі кампаніі «Будзьма беларусамі!» прадэманстравалі высокую запатрабаванасць беларускай культуры сярод насельніцтва краіны і прывялі да высновы пра неабходнасць больш грунтоўнага вывучэння стану нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Адгукнуўшы на прапанову кампаніі аб супрацоўніцтве, лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў “НовАК” і зарэгістраваны ў Літве “Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў” (BISS) правялі даследаванне сучаснага стану і тэндэнцый развіцця этнічнай ідэнтычнасці беларусаў, уплыву, які аказвае гэтае развіццё на дынаміку палітычных і грамадскіх працэсаў у Беларусі.

Па выніках праведзеных фокус-груп і сацыялагічнага апытання даследчыкі імкнуліся адказаць на наступныя пытанні:

  • Якім чынам фармуецца і актуалізуецца сучасная беларуская ідэнтычнасць?
  • Якая роля нацыянальнай культуры і мовы ў фармаванні самасвядомасці сучаснага беларускага грамадства?
  • Да якой ступені і ў якіх формах беларуская культура запатрабаваная ў сённяшняй Беларусі?
  • Якія сімвалы, брэнды, фрагменты гістарычнай памяці з’яўляюцца агульнымі для жыхароў нашай краіны?

У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі інстытутаў, што правялі апытанне: Надзея Яфімава, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі “НовАК”, і Віталь Сіліцкі, дырэктар BISS. Пасля прэзентацыі адбудзецца грамадская дыскусія.

Калі вы жадаеце ўзяць удзел у мерапрыемстве, просьба паведаміць па тэлефоне:
+ 375 29 337 20 54, або па электроннай пошце: razam@budzma.org

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram