Главная » BY, Актуально, Витебская, Общество

Пастаяльцы віцебскага заапарка чакаюць вырашэння жыллёвага пытання

13 октября 2009 Комментариев нет

Заапарк знаходзіцца ў колішнім дзіцячым парку імя Леніна, таму клеткі і вальеры стаяць паміж старымі паламанымі атракцыёнамі. Размовы пра пераезд у іншае месца вядуцца рэгулярна, але, “наваселля” давядзецца чакаць яшчэ доўга.

Photo.Bymedia.net

Photo.Bymedia.net

Дырэктар заапарка Аляксей Андрайкоў прапаноўваў гарадскім уладам перасяліць частку ўтрыманцаў заапарка ў загарадны парк культуры і адпачынку “Мазурына”. Там таксама стаяць састарэлыя атракцыёны, але куды большая тэрыторыя, і калі на ёй пабудаваць вялікія вальеры, то зверы маглі б адчуваць сябе амаль як у родным лесе. І ў парку зноў з’явіліся б наведвальнікі, бо цяпер, калі большая частка атракцыёнаў не працуе, і няма ніякай інфраструктуры для адпачынку, ён бывае пуставаты і ўлетку, і ўзімку.

Праблема гэтая так і засталася нявырашанай: парк месціцца ў водаахоўнай зоне, і новае будаўніцтва там забаронена.

Гарадскія ўлады вызначылі пад заапарк участак памерам у восем гектараў за мікрараёнам Білева. Аднак гэты мікрараён яшчэ толькі будуецца, і транспартныя магістралі ў той бок пракладзены толькі часткова. Кажуць, што ў перспектыве ў напрамку да новага мікрараёна пашыраць дарогу ды пусцяць тралейбусы, так што дабрацца да заапарка будзе проста. Толькі ўсе гэтыя перспектывы надта ж аддаленыя.

Непакояць адміністрацыю заапарка і пытанні фінансавання. Цяпер білет ў гэтую ўстанову каштуе 3 500 рублёў, і наведнікаў, асабліва ў выхадныя дні,  бывае даволі шмат. Але ўтрыманне жавёл вымагае досыць вялікіх сродкаў. Некалі заапарк прапаноўваў гарадскім прадпрыемствам і ўстановам “узяць шэфства” над якой-небудзь жывёлінай ды забяспечваць яе кормам. Цяпер зарабляць грошы тут сталі іншым чынам: заапарк атрымаў ліцэнзію на гандаль і пачаў разводзіць ды прадаваць насельніцтву маладняк курэй рэдкіх для Беларусі парод. Курачак і пеўнікаў дэкаратыўнай пароды “Бантамка” можна  купіць ужо сёлета, а вось кураняты мясной пароды “Брама” яшчэ падрастаюць, і прадавацца будзе толькі наступнае пакаленне птушак.

Віцебскі заапарк прымае і новых гадаванцаў. Да прыкладу, жыхарка Наваполацка падаравала ўстанове касулю, падабраную параненай у лесе. Адміністрацыя вядзе перамовы, каб набыць пару белых ільвоў. Пагалоўе экспазіцыі расце, насельнікам заапарка робіцца цесна на невялікай тэрыторыі.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.