Главная » BY, Минская, Общество

Згадайма слуцкіх змагароў за Бацькаўшчыну

19 октября 2009 Комментариев нет

18 кастрычніка ў Слуцку адбыўся гістарычны семінар, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну.

Ніна Стужынская, кандыдат гістарычных навук, аўтар кнігі “Беларусь мяцежная”, вядучы спецыяліст па тэме антысавецкіх выступленняў у 20-х гадах мінулага стагоддзя, была галоўным выступоўцам па тэме семінару.

У лістападзе 2010 годзе споўніцца 90 год падзеям на Случчыне, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын, або Слуцкае паўстанне 1920 г.

Адзначацца гэтая падзея ў Беларусі пачала толькі ў 90-я гады. Тады ж у падручніках па гісторыі Беларусі з’явіліся і артыкулы, прысвечаныя падзеям на Случчыне. Цяпер падручнікі зноў замоўчваюць тэму, а ў Слуцку падрастае пакаленне маладых людзей, якія  мала ведаюць пра мінулае горада Слуцка.

Гістарычны лёс многіх дзяржаў сведчыць, што дабіцца дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне немагчыма без ведання гісторыі свайго краю, без ушанавання імёнаў змагароў з насіллем.

Слуцкія паўстанцы, стыхійна паўстаўшы са зброяй у руках супраць польскіх і маскоўскіх паноў, назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю як прыклад самаахвярнага змагання за Бацькаўшчыну. Яны заклалі падмурак для змагання з любым насіллем і любой дыктатурай, якое актуальна і ў наш час. Падчас лекцыі, якая неўпрыкмет ператварылася ў нязмушаную гутарку, размова вялася і пра шляхі абуджэння нацыянальнай і гістарычнай памяці беларусаў.

Лектар прадставіла слухачам разнастайны ілюстраваны матэрыял, які сведчыць пра лёсы змагароў і пра іх пакуты ў засценках НКУС.

Удзельнікі семінару

Удзельнікі семінару

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram