Главная » Актуально

З Калядамі і Новым Годам!

24 декабря 2009 Комментариев нет

Мы, рэгіяналы, не такія важныя, як наведвальнікі модных мінскіх клубаў, мы не задзіраем насы, як некаторыя журналісты цэнтральных выданняў. Мы – правінцыялы, аднак без нас не можа быць сталіцы. Як бы выглядалі газеты і сайты, каб на іх пісалі толькі пра тое, як жывецца людзям у Мінску? Набор гламурнай балбатні і нібыта глыбокіх разважанняў пра палітыку і эканоміку. Журналісты рэгіянальных выданняў, апроч усяго, не даюць сталіцы заснуць сном, якім звычайна спіць сыты чалавек, не ведаючы, што ў суседнім доме не могуць заснуць галодныя дзеці.

Дык давайце ж, сябры, у гэту святую ноч паабяцаем, у першую чаргу сабе, што ў новым годзе і ва ўсе наступныя гады будзем працаваць так, каб апраўдываць званне “чацвёртай улады”. А нашых чытачоў – з Калядамі і Новым Годам!

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Читайте также

Извините, комментирование закрыто.