Главная » BY, Брестская, Общество

На бясплатныя лекі хворым на гепатыт “С” спадзявацца не выпадае

24 декабря 2009 Комментариев нет

Гепатыты на сёння не ўнесеныя ў спіс захворванняў, на якія распаўсюджваюцца льготы. Стацыянар бясплатна, а далейшае лячэнне за грошы і, трэба адзначыць, немалыя.

Гэта вынікае з Пастановы Савета міністраў, што і пацвердзілі  ў адміністрацыі Брэсцкай абласной бальніцы. Загадчык інфекцыйнага аддзялення бальніцы Яўген Данілаў сказаў, што па Брэсцкай вобласці гэтае рашэнне закране 15 чалавек, якія маюць вірусны гепатыт “С” і прымалі лячэнне прэпаратам “Іберон” дома. Цяпер іберон і ягоныя аналагі выведзеныя за спіс бясплатных лекаў.

Гепатыт “С”  распаўсюджваецца ў тым ліку і полавым шляхам, сказаў спадар Данілаў. Апошнім часам колькасць захворванняў на гепатыт “С” рэзка ўзрасла, найперш з-за таго, што яго нядаўна сталі дыягнаставаць. Фактычна хворыя на гэтую цяжкую і хуткаплынную форму гепатыту “альбо павінны быць заможнымі камерсантамі, альбо ім можа дапамагчы не памерці якое-небудзь прадпрыемства”. Кошт адной ін’екцыі іберону больш за сто даляраў. Курс лячэння – гэта адна ін’екцыя на тыдзень цягам ад паўгода да года плюс таблеткі на сто тысячаў беларускіх рублёў у месяц.

Іберон і аналагі не выпускаюць у Беларусі, праінфармаваў спадар Данілаў.  Іберон дае станоўчы лекавы эфект у 50-60 адсотках выпадкаў. Найбольш эфектыўны (80 адсоткаў) прэпарат гэтай лінейкі – пегасіс –  і раней быў толькі платным. Кошт адной ін’екцыі пегасісу складае 300 даляраў.

Нагадаем, што беларусы, хворыя на ВІЧ і СНІД, атрымліваюць дарагія імпартныя лекі дзякуючы грантам міжнародных праграм барацьбы са СНІД. Такім чынам, вірусны гепатыт “С” застаецца нашай унутранай праблемай. А з 23 кастрычніка ён стаў бадай што непапраўнай бядой для тых, каго напаткае. Менавіта ў гэты дзень выйшла Пастанова Савета Міністраў № 1390 аб лімітацыі бясплатных лекаў.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram