Главная » BY, Витебская, Общество

Ільняная ёлка як сродак рэкламы (фота)

28 декабря 2009 Комментариев нет

У Віцебскім краязнаўчым музеі адчынілася выстава дэкаратыўных ёлак з ільняной тканіны. Адзін з арганізатараў імпрэзы – Аршанскі льнокамбінат, склады якога перапоўнены незапатрабаванай прадукцыяй і які шукае шляхі для яе збыту.

Адна з мэт выставы “Арт-аб’ект-2010. Лён” – спроба заахвоціць маладых мадэльераў і дызайнераў працаваць з ільнянымі тканінамі рознага гатунку, якія вырабляе Аршанскі льнокамбінат.

Вядома, спадзяванні арганізатараў ускладаюцца не на навагоднія сувенірныя ёлкі, а на больш шырокае выкарыстанне беларускага лёну ў лёгкай прамысловасці. Таму меркавалася, што ўдзельнікі выставы прадэманструюць, наколькі гэта унівэрсальны матэрыял і для пашыву адзення, і для вырабу нейкіх ужытковых рэчаў – да прыкладу, сумак.

Студэнты Віцебскага тэхналагічнага універсітэта і навучэнцы мастацкіх школ супернічалі ў творчым спаборніцтве: нехта ўпрыгожваў ільняную ёлку стужкамі, нехта – саламянымі фігуркамі, а нехта – сапраўднымі мандарынамі.

Наведнікі выставы не толькі разглядалі экспанаты, але і фатаграфавалі іх. Выстава будзе працаваць усяго некалькі дзён, а потым аўтары забяруць свае працы. Адно што ёлку-пераможцу, якую вызначыць журы, перададуць у віцебскую фірмовую краму Аршанскага льнокамбіната.

Па словах менеджэра інфармацыйна-кансалтынгавай асацыяцыі “Город Витебск и Компания” Таццяны Лапінай, конкурсы дызайнэрскіх ёлак і навагодніх упрыгожванняў досыць папулярныя ў Эўропе. Таму на льняныя ёлкі ўскладаюцца вялікія надзеі – нават калі з іх дапамогай не ўдасца разрэкламаваць заляжалую прадукцыю, то, мажліва, гэтая ініцыятыва завабіць замежных турыстаў. Турфірмы гатовыя распрацаваць адмысловы маршрут з наведаннем падобных выстаў, а пасля – фірмовых крамаў камбіната.

elki-vitebsk

elki-vitebsk1

elki-vitebsk2

elki-vitebsk3

elki-vitebsk4

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram