Главная » BY, Актуально, Гомельская, Общество

“Вэлкам”, магчыма, страціць адну са сваіх веж

10 января 2010 Міхаіл Мікіціч 143 views Комментариев нет

У мікрараёне Светлагорска “Бярэзіна” базавая станцыя “Вэлкама” стаіць на аднапавярховым магазіне. Побач – жылы дом № 33, жыхары якога занепакоены тым, што электрамагнітнае выпраменьванне вежы наносіць шкоду іх здароўю.

У снежні грамадзяне дамагліся таго, што з імі сустрэўся памочнік Прэзідэнта Беларусі па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка. Прадстаўнікі “Вэлкама” і розных дзяржаўных устаноў у адзін голас сцвярджалі: людзі, якія жывуць у зоне знаходжання базы, “рызыкуюць сваім здароўем у мінімальнай ступені”.

Аднак жыхары з “мінімальнай рызыкай” не пагадзіліся. Праз некалькі дзён супрацоўнікі Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароў’я замерылі выпраменьванне ў 23 кватэрах. Замеры рабіліся ў прысутнасці старшыні жыллёвага кааператыва Уладзіміра Зайчанкі. Выпраменьванне дасягнула 0,9 мікрават на квадратны сантыметр, тады як максімальна дапушальная норма вызначана ў 10 мкВт.

І вось жыхары атрымалі адказ з Гомельскага аблвыканкама. Выканкам  рэкамендаваў прадпрыемству “Вэлкам” павялічыць вышыню вежы, а калі гэта немагчыма, да 1 ліпеня перанесці станцыю ў іншае месца. Паколькі дом № 33 мае дзевяць паверхаў, “Вэлкаму”, відавочна, давядзецца выбіраць другі варыянт.

вежа "Вэлкама" ў светлагорскім мікрараёне "Бярэзіна"

вежа "Вэлкама" ў светлагорскім мікрараёне "Бярэзіна"

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.