Главная » RU, Могилев, Общество

У Бабруйскую выпраўленчую калонію № 2 прыйшла незвычайная бандэроль

15 февраля 2010 Комментариев нет

У ёй знаходзіліся рэчыва расліннага паходжання і белая сумесь. Рэчывам расліннага паходжання аказалася марыхуана вагай 19,64 грамаў, а белай сумессю — амфітамін вагаю 0,1058 грама.

— Бандэроль прыйшла да нас яшчэ 29 снежня мінулага года, — паведаміў нам начальнік ВК № 2 спадар Аляксандр Какунін. — У ёй знаходзіліся рэчыва расліннага паходжання і белая сумесь.

Рэчывам расліннага паходжання аказалася марыхуана вагай 19,64 грамаў, а белай сумессю — амфітамін вагаю 0,1058 грама. Пра тое, што бандэроль з Баранавічаў, даведаліся па зваротным адрасе. Дзеля дазнання выклікалі аператыўнага следчага. Зняволенага, якому была прызначана пасылка, паставілі на ўлік. За ім будуць весці пільны кантроль і назіранне.

— Але даказаць ягонае дачыненне да справы вельмі цяжка. Бо ён, вядома, будзе адмаўляцца ад свайго ўдзелу, маўляў, я ні я, і хата не мая…

Асобу таго, хто адсылаў бандэроль у Бабруйск, высветліць пакуль што не ўдалося. Невядомы чалавек зарэгістраваў пасылку на пошце 22 снежня. Але выкарыстаў ілжывы адрас.

— Падобную справу мы разглядаем упершыню, — адзначыў начальнік аддзялення па барацьбе са збытам наркотыкаў і гандлем людзьмі спадар Руслан Сей.

Калі чалавек, які адаслаў бандэроль, будзе зной-дзены і яго віна даказана, яму, згодна з часткай 2 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі, пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Яўген Васьковіч, Бобруйский курьер

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram