Главная » BY, Минская, Политика

Народны сход у Слуцку не адбыўся

8 октября 2011 5 комментариев

У суботу 8 кастрычніка ў 13.00 каля абазначаных месцаў народных сходаў – вуліцы Зялёная і Чэхава  – было пуста. У дварах каля дамоў у некаторых аўтамабілях сядзелі людзі ў пагонах. Некалькі міліцыянтаў былі бачны каля пад’езду дома №33 па вуліцы Чэхава.

У гэты ж дзень у цэнтры Слуцка праходзіў кірмаш. Людзей таксама было няшмат. На плошчы Леніна каля райвыканкама гучалі разухабістыя расійскія песні. Пра народныя сходы ведала няшмат людзей. Для случчан такія мерапрыемствы падобны да палётаў на Марс – патрабуюць зашмат высілкаў, падрыхтоўкі , мужнасці ды жадання. Мясцовыя актывісты і не спрабавалі штосьці рыхтаваць, паколькі добра ведаюць местачковую псіхалогію.

Адна справа – пастаяць у вялікім натоўпе, дружна і радасна патрабуючы свабод, і зусім другая – арганізаваць сход пад пратакол, заносячы ўсе дадзеныя прысутных. Такіх герояў у Слуцку мала, і яны жывуць у розных мікрараёнах.

Слуцкія міліцыянты чакалі Народны сход у аўтамабілі

Плошча Леніна: разухабістыя расійскія песні таксама не прыцягнулі ўвагу жыхароў горада

Источник: Белорусские региональные новости

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

5 комментариев »

  • Женя Гуринович пишет:

    Погода сыграла своё!Даже за картофелем люди не вышли…

  • Женя Юревич пишет:

    А в нашей стране вообще не нужны специалисты!

  • Женя Юревич пишет:

    Посели в машине…Бдят за порядком))

  • Юра Филипеня пишет:

    я же говорил, что людям не интересно шататься по площадям и получать дубинкой…

  • Игнат Домейко пишет:

    Площадями ничего недобьёшься! Есть выборы, всё должно быть законно!

Реклама от RedTram