Главная » BY, Гродненская, Экономика

Здзек па-беларуску: дамы стаяць, жыць немагчыма

29 октября 2011 Один комментарий

Нават калі ідзеш днём па вуліцы гэтага мікрараёна прыватных забудоўшчыкаў — і то страшна. Нейкі іншаземны пейзаж, які не ўкладваецца ў чалавечую логіку: цэлая вуліца адбудаваных дамоў і ніводнай жывой істоты. Ну хоць бы нейкі кот перабег дарогу ці сабака гаўкнуў. Цішыня. Бянтэжышся і не разумееш, што тут адбылося, які вірус пакалечыў жыццё.

У гэтых узведзеных дамах прыватнай забудовы анямелі і амярцвелі надзеі, мары, пот і слезы многіх гарадзенцаў. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Так, дарэчы, выглядаў у першыя гады забудовы не адзін прыватны мікрараён. Праз адсутнасць зручнасцей і камунальных паслуг прайшлі амаль усе дамы, якія выраслі ў ваколіцах Гародні. Такі ж лёс напаткаў і тых забудоўшчыкаў, што справілі катэджы ў мікрарёне Пагараны – Кашэўнікі. Больш таго, тут няма для чатырох сектароў, а гэта сотні участкаў, нават дарог. Можна ўявіць, як тут будаваліся! Можна толькі пафантазіраваць, як вясной ці восенню па бездарожжы яны давозілі будаўнічыя матэрыялы. Але дамы пабудавалі, здавалася, засталіся дробязі. Аднак да гэтага часу ў іх няма ні электрычнасці, ні газу, ні вады.

Алёна, гаспадыня ўчастка:

— Мы жывём пакуль у інтэрнаце, маглі б пераехаць нават без электрычнасці, але гэта немагчыма з двума малымі дзеткамі.

Другі забудоўшчык Мікалай кажа:

— Самае здзеклівае ў гэтай сітуацыі тое, што ты разумееш, што вось дом — пабудаваны, чакае цябе, а жыць немагчыма…Зімаваць прыйдзецца ў цешчы, а там у двухпакаёўцы яшчэ пяцёра

Забудоўшчыкі звярталіся ва ўсе інстанцыі, ну а скаргі адсылаліся па вядомай схеме – назад у аблвыканкам. Той адказаў, што за адсутнасці фінансавання праца на аб’екце прыпынена. Адсюль нічога канкрэтнага не могуць сказаць і ў гарадскім ЖКГ, аднак можна зразумець, што калі няма грошай у вобласці, то адкуль яны возьмуцца ў раёне?

А ў гэты час пустуючыя дамы прыцягваюць злодзеяў. Яны крадуць ўсё, што можна вынесці…

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Женя Юревич пишет:

    У нас как всегда все через одно место. Одноэтажный домик при большом желании и наличии времени можно отстроить за 2 месяца, но вот благодаря исполкомам и ЖКХ это все затягивается на годы.

Реклама от RedTram