Главная » BY, Брестская, Культура

Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу

1 декабря 2011 Комментариев нет

Днямі ўсё пайшло пад бульдозер. Спляжылі нават арыгінальную балюстраду перад домам у якім печы былі ўпрыгожаны цэгламі з клеймамі «Парыж» і «Лондан» . Сядзіба ў Белавусаўшчыне (4 кіламетры ад Пружан) згадваецца ў кнізе Л. Несцерчука “Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў”.

Выгляд сядзібы ў 1998 годзе. Фота Л. Несцерчука

Калісьці яна належала аднаму з сыноў магната Швыкоўскага, уладальніка Пружан. Пазней тут размяшчалася школа. Побач, на возеры, была ўладкаваная зона адпачынку.

Выгляд сядзібы на пачатку лістапада. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Гэта была апошняя драўляная шляхецкая сядзіба Брэсцкага рэгіёна. Да гэтага разбурылі драўляны дом шляхціца Прозара ў Бярозаўскім раёне. Там засталася яшчэ мураванка, праўда, у гаротным стане (праваліўся дах). А ў Белавусаўшчыне нават не зрабілі замераў будынка дзеля яго магчымай рэстаўрацыі калі-небудзь пазней.

Разбураная сядзіба Швыкоўскага. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Мясцовыя краязнаўцы перакананныя: сядзіба ў Белавусаўшчыне не дачакалася ўключэння ў турыстычныя маршруты, дзе магла б быць поруч з палацамі Пуслоўскіх у Косаве і Сапегаў у Ружанах, якія цяпер знаходзяцца ў стадыі рэканструкцыі.

Цэглы з клеймамі. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram