Главная » BY, Гомельская, Культура

Песня ў падтрымку кнігі

24 декабря 2011 Комментариев нет

У Светлагорску прайшлі выступленні гомельскага барда Андрэя Мельнікава. Нагодай для гэтага стала выданне кнігі “Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах”, якую напісаў мясцовы журналіст Віктар Раманцоў.

На здымке: выступ Андрэя Мельнікава ў светлагорскай школе мастацтваў. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Літаратар і выканаўца аўтарскай песні А. Мельнікаў сам некалі жыў у Светлагорску і працаваў тут на прадпрыемстве “Цэнтрэнергамантаж”. Цяпер ён вырашыў падтрымаць зямляка – Віктара Раманцова, чыя краязнаўчая кніга выйшла ў мінскім выдавецтве “Галіяфы”.

– Першы канцэрт адбыўся ў школе мастацтваў, – гаворыць А. Мельнікаў. – На яго сабраліся ў асноўным дарослыя аматары бардаўскай песні. Затым правялі творчыя сустрэчы ў дзвюх сярэдніх школах – у шостай, якую закончыў Віктар, і ў дзесятай.

У рэпертуары А. Мельнікава шмат твораў на гістарычную тэматыку. І ён пабудаваў свае канцэрты так, што песні пераклікаліся з тым ці іншым нарысам у кнізе В. Раманцова.

– Выступы ў школах прайшлі па прапанове настаўнікаў гісторыі – Аляксандра Петухова і Алены Маслюковай, – распавёў В. Раманцоў. – Для шмат каго з прысутных гэта было першае знаёмства з аўтарскай песняй, але слухалі ўважліва.

Раней А. Мельнікаў выступіў таксама на прэзентацыях кнігі, якія адбыліся ў Гомельскай славянскай бібліятэцы і ў кнігарні “Галіяфы” ў Мінску. Усе выступы прайшлі пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”, якая ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram